Прадстаўніцтва DVV International у Беларусі

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана Міністэрствам замежных спраў РБ 11 жніўня 2009 г. і пачало актыўную дзейнасць у краіне з верасня 2009 г.

"Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (DVV) - Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў - была заснавана ў 1953 г. і прадстаўляе інтарэсы 16 земельных (рэгіянальных) асацыяцый і каля 900 народных універсітэтаў (НУ) на федэральным, еўрапейскім і міжнародным ўзроўні.

Народныя універсітэты, (die Volkshochschule - VHS) альбо народныя вышэйшыя школы, ў Германіі з'яўляюцца адной з самых распаўсюджаных арганізацыйных форм адукацыі дарослых (АД). Гісторыя іх развіцця пачалася падчас народна-адукацыйных і рабочых рухаў канца XIX стагоддзя. Не адно дзесяцігоддзе спатрэбілася, каб грамадская ініцыятыва пераўтварылася ў прызнаную і найбольш распаўсюджанную форму адукацыі дарослых. Сёння большасць з НУ заснаваны з ўдзелам камун (мясцовых самакіраванняў). Яны прапануюць шырокі спектр адукацыйных магчымасцяў для дарослых людзей з вельмі розным узроўнем адукацыі і запатрабаваннямі: ад пачатковага прафесійнага навучання, курсаў павышэння кваліфікацыі, праграм культурнай і палітычнай тэматыкі да мерапрыемстваў у галіне вольнага часу і здаровага ладу жыцця.

У структуры Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў вылучаецца Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва - DVV International, дзейнасць якога скіравана на развіццё адукацыі дарослых па-за межамі Германіі. Межы дзейнасці DVV International i праектных офісаў у іншых краінах вызначаюцца Мэтамі развіцця тысячагоддзя (МРТ), праграмнымі дакументамі Сусветнай ініцыятывы "Адукацыя для ўсіх" (EFA) і Сусветнай канферэнцыі адукацыі дарослых (CONFINTEA). DVV International з'яўляецца адзіным у свеце спецыялізаваным агенцтвам па тэме "Адукацыя дарослых і развіццё" і здзяйсняе праектную дзейнасць больш чым у 30 краінах свету.

Асноўная мэта Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь - садзейнічаць дзейнасці ў сферы адукацыі, навукі, культуры, асветы, духоўнаму развіццю асобы дзеля пераадолення беднасці.
Дзейнасць ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы, Азіі і Закаўказзя, накіравана на:

- пашырэнне спектра паслуг у сферы адукацыі дарослых для ўсіх мэтавых груп;

- умацаванне арганізацый, якія прапануюць адукацыйныя паслугі для дарослых, і развіццё сеткавых кантактаў;

- садзейнічанне вывучэнню гісторыі, у тым ліку выкарыстанню сучасных падыходаў і метадаў навучання;

- лабіраванне і прасоўванне канцэпту "адукацыя дарослых".

Прадстаўніцтва ажыццяўляе праекты ў галіне адукацыі дарослых і моладзі ў цесным супрацоўніцтве з беларускімі партнерамі (дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі і культуры, грамадскімі арганізацыямі, незалежнымі экспертамі і інш.).

Асноўныя формы працы Прадстаўніцтва:

- арганізацыя вучэбных візітаў беларускіх спецыялістаў па адукацыі дарослых і асвеце ў Германію і іншыя краіны з мэтаю абмену вопытам;

- наладжванне выставак, кірмашоў, фестываляў, конкурсаў, а таксама канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў па розных пытаннях развіцця адукацыі дарослых;

- дапамога беларускім арганізацыям у пошуку партнёрскіх арганізацый у Германіі і іншых краінах;

- публікацыя навуковай, навукова-папулярнай і метадычнай літаратуры, інфармацыйнай і прэзентацыйнай друкаванай прадукцыі па тэматыцы дзейнасці Прадстаўніцтва;

- выдзяленне грантаў беларускім арганізацыям (установам адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы, грамадскім арганізацыям і іншым некамерцыйным арганізацыям) і грамадзянам Рэспублікі Беларусь з мэтай развіцця і ўмацавання сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь, пашырэння доступу дарослых грамадзян да навучальных і асветных праграм у рамках рэалізацыі праграм і праектаў Прадстаўніцтва.