April 2017

Конкурс на правядзення знешняй ацэнкі праекта падоўжаны

Прадстаўніцтва запрашае спецыялістаў да ўдзелу ў конкурсе на правядзенне знешняй ацэнкі праекта «Адукацыя адчыняе дзверы».

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь запрашае спецыялістаў да ўдзелу ў конкурсе на правядзенне знешняй ацэнкі праекта «Адукацыя адчыняе дзверы».

Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» рэалізоўваўся ў перыяд з 01.01.2015 па 31.03.2017 пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Праект накіраваны на гуманізацыю сістэмы папраўчых устаноў у Рэспубліцы Беларусь і прасоўванне адукацыі як фундаментальнага права чалавека.

Папярэднія тэрміны правядзення ацэнкі: май-ліпень 2017 г.

Спецыялістам, зацікаўленым прыняць удзел у конкурсе неабходна даслаць сваю прапанову ў электронным выглядзе не пазней за 20 мая 2017 года на адрас malinina@dvv-international.by.

Заяўкі павінны ўключаць у сябе:

• рэзюмэ эксперта (-аў), уцягнутых у ацэнку

• кароткае апісанне плануемай метадалогіі

• каштарыс выдаткаў, звязаных з правядзеннем ацэнкі

• графік працы з дакладным указаннем колькасці рабочых дзён.

 Дадатковую інфармацыю пра патрабаванні да кандыдатаў і ўмовы правядзення ацэнкі вы можаце атрымаць тут.

 

Welcome to DVV International Eastern Neighbours