July 2017

Створана Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга суседства і Цэнтральнай Азіі

18 ліпеня 2017 года сваю дзейнасць пачала міжнародная сетка пенітэцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі (Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна).

Сетка з'яўляецца дабравольным аб'яднаннем арганізацый і фізічных асоб, якое кансалідуе намаганні ўсіх зацікаўленых старон у прасоўванні права на адукацыю ў пенітэцыярнай і постпенітенцыярнай сферах, у прасоўванні адукацыі як эфектыўнага сродку рэінтэграцыі асуджаных і экс-асуджаных у грамадства.

Міжнародная сетка ўяўляе сабою платформу для абмену вопытам і інфармацыяй у сферы развіцця адукацыі дарослых і моладзі ў пенітэцыярных ўстановах і пасля вызвалення ў краінах Цэнтральнай Азіі і Ўсходняга партнёрства.

Заснавальнікамі сеткі з'яўляюцца 13 арганізацый: 12 мясцовых грамадскіх і дзяржаўных арганізацый і адна міжнародная арганізацыя - Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у асобе Прадстаўніцтваў у 7 краінах (Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна).

У склад Каардынацыйнага савета сеткі ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх сямі краін, а таксама DVV International - як адна з арганізацый-ініцыятараў стварэння сеткі. Прадстаўляць DVV International у гэтым годзе будзе Прадстаўніцтва ў Беларусі.

Старшынёй Каардынацыйнага савета выбралі Кекух Ніну – дырэктара Гомельскага абласнога грамадскага аб'яднання «Сацыяльныя праекты».

Падрабязней.

Welcome to DVV International Eastern Neighbours