Онлайн цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і намінантаў конкурсу Конкурс "Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці"

Доўгачаканая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і намінантаў конкурсу  "Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці" адбылася 9 кастрычніка ў онлайн-фармаце.

Па колькасці гасцей і ўдзельнікаў/ц яна не саступіла іншым офлайнавым мерапрыемствам. У офісе DVVI Belarus сабраліся прадстаўнікі/цы міжнароднага журы.

У тым ліку:

  • Алена Грыневіч, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
  • Андрэа Хутэрэер, рэдактар ​​міждысцыплінарнага акадэмічнага штомесячніка Osteuropa
  • Уладзімір Пучынскі, намеснік галоўнага рэдактара “Краязнаўчай газеты”
  • Уладзімір Парфянок, фатограф, куратар выстаў, навуковы супрацоўнік музея-майстэрні З. Азгура

На онлайн-сувязі былі Андрэй Мастыка, каардынатар праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка», а таксама Аляксей Братачкін, прадстаўнік Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB).

Падзяліліся досведам правядзення гістарычных конкурсаў партнёры і арганізатары міжнароднага праекта: праграмны дырэктар EUSTORY Каця Фаузэр, праграмны мэнэджар EUSTORY Інка Сіут, загадчыца кафедры гісторыі і палітыкі фонда Кёрбера Габрыела Вайдэнкава з Германіі, а таксама Андрэй Ферт - каардынатар праекта “ Конкурс па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0” з Украіны.

У другой часцы нашай онлайн-сустрэчы адбылося абмеркаванне вынікаў конкурсу з членамі журы і куратарамі ўдзельнікаў. Многія работы аказаліся настолькі змястоўнымі, што будуць змешчаны ў “Краязнаўчай газеце”, а некаторыя фотаздымкі гатовы ўзяць на захаванне ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Усяго атрымалі ўзнагароды 25 работ. Шчыра віншуем усіх пераможцаў, намінантаў і іх куратараў, а таксама заклікаем не засмучацца, тых, хто сёлета не быў ацэнены журы - усе вы вялікія малайцы! Дзякуючы вам сямейная, лакальная гісторыя ўвайшла ў кантэкст гісторыі супольнасці і краіны.

Поўны спіс пераможцаў і намінантаў глядзіце па спасылцы.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.