Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі

(2009-2021)

Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.

Чытаць далей

Адукацыя на працягу ўсяго жыцця: мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў

(2010-2011)

У 2011 г. завяршылася рэалізацыя праекта «Адукацыя на працягу ўсяго жыцця: мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў» (2010-2011) у межах Праграмы падтрымкі Беларусі (FpB). Праект ажыццяўляўся Прадстаўніцтвам ў супрацоўніцтве з ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і быў накіраваны на павышэнне якасці адукацыйных паслуг у Беларусі. 

Чытаць далей

Беларуская школа ў Каме: ад шанцаў да права на адукацыю

(2010-2011)

Праект «Беларуская школа ў Каме: ад шанцаў да права на адукацыю» раэлізаваўся ў 2010-2011 гг. у межах праграмы «ЕЎРАПЕЙЦЫ ЗА МІР» фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Асноўнай мэтай праекта было даследаванне пытання доступу да адукацыі ў пасляваенны перыяд для розных груп моладзі у Германіі і Беларусі. Праект рэалізаваўся сумесна Народным універсітэтам г. Кама і Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. У рэалізацыі праекта таксама прынялі ўдзел вучні і настаўнікі гімназіі імя Роберта Шумана г. Кама і СШ № 1 г. Навагрудка.

Чытаць далей

Адукацыя дарослых, нефармальная адукацыя і адукацыя на працягу ўсяго жыцця – унёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі

(2010-2011)

Праект рэалізоўваўся ў 2010-2011 гг. у межах Праграмы падтрымкі Беларусі (FpB) Прадстаўніцтвам, МГА «Адукацыя без межаў» і ГА «Фокус група» і спрыяў развіццю нефармальнай адукацыі ў Беларусі як важнага элемента дадатковай адукацыі дарослых. З аднаго боку, было праведзена навучанне супрацоўнікаў недзяржаўных устаноў адукацыі, былі распрацаваны сумесныя канцэпцыі ў межах адукацыі на працягу ўсяго жыцця. З іншага боку, быў наладжаны дыялог паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю па пытаннях нефармальнай адукацыі, ўзмоцнена ўвага дзяржавы да дадзенай тэматыкі. Для гэтага ў многіх гарадах краіны былі праведзены трэнінгі, форумы, а таксама фестываль нефармальнай адукацыі.

Чытаць далей

TOLLAS – К активному обществу в любом возрасте

(2011-2012)

Асноўныя мэты праекта – даць магчымасць людзям пажылога ўзросту іграць актыўную ролю ў сваей супольнасці; узмацніць магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадстаўленні адукацыйных паслуг сталым людзям з улікам іх патрэб і інтарэсаў. Мэтавыя групы: спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый сацыяльнага, культурнага накірункаў дзейнасці, якія працуюць з пажылымі людзьмі; пажылыя людзі (ва ўзросце 55 гадоў і больш) з Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Чытаць далей