TOLLAS – Да актыўнага грамадства ў любым узросце

(2011-2012)

Асноўныя мэты праекта – даць магчымасць людзям пажылога ўзросту іграць актыўную ролю ў сваей супольнасці; узмацніць магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадстаўленні адукацыйных паслуг сталым людзям з улікам іх патрэб і інтарэсаў.

Мэтавыя групы – спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый сацыяльнага, культурнага накірункаў дзейнасці, якія працуюць з пажылымі людзьмі; пажылыя людзі (ва ўзросце 55 гадоў і больш) з Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Тэрмін рэалізацыі праекта – 2011-2012 гг.

Тэрыторыя дзейнасці праекта: Мінск і Мінская вобласць, Брэст і Брэсцкая вобласць.

Арганізацыя-заяўнік: dvv international (Institut für internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes eV; на тэрыторыі РБ – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ.

Арганізацыя-партнёр: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Мінская вобласць)

Асацыяваныя партнёры (арганізацыі, якія таксама ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта):

  • Упраўленне культуры Мінгарвыканкама
  • Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
  • ГА «Логас» (г. Брэст)

Асноўныя кампаненты праекта:

  1. Пашырэнне доступу пажылых людзей да адукацыйных паслуг у Мінскай і Брэсцкай абласцях.
  2. Узмацненне магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадастаўленні адукацыйных паслуг для пажылых людзей у Мінскай і Брэсцкай вобл.
  3. Прыцягненне ўвагі да ролі пажылых у грамадстве, іх патрэбы ў адукацыі і актыўным удзеле ў жыцці грамадства.

Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца праз наступную дзейнасць:

1. Пашырэнне доступу пажылых людзей да адукацыйных паслуг у Мінскай і Брэсцкай абласцях.

– стварэнне двух Рэсурсных цэнтраў у Мінску і Кобрыне (з сакавіка 2011 г.). На базе Рэсурсных цэнтраў будуць праводзіцца перыядычныя адукацыйныя мерапрыемствы для сталых людзей, а таксама спецыялістаў (курсы, сустрэчы і г.д.), будзе функцыянаваць тэматычная бібліятэка;

– распрацоўка 4 навучальных курсаў для спецыялістаў, якія працуюць з пажылымі людзьмі (сакавік-май 2011). Мяркуецца, што тэмамі курсаў стануць: «Метады актывізацыі і матывацыі ўдзелу пажылых у жыцці грамадства», «Як падтрымліваць дыялог пакаленняў?», «Удзел у мясцовым развіцці і прыняцці рашэнняў», «Кіраванне праектамі для працы з пажылымі людзьмі»;

– распрацоўка і правядзенне конкурсу для 10 адукацыйных міні-праектаў (верасень – кастрычнік 2011 г.);

– рэалізацыя 10 адукацыйных міні-праектаў (дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі) (студзень-верасень 2012).

2. Узмацненне магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадастаўленні адукацыйных паслуг для пажылых людзей у Мінскай і Брэсцкай абл.

– набор удзельнікаў (спецыялістаў дзяржаўных устаноў і НДА) для ўдзелу ў распрацаваным навучальным курсе (па 4 тэматычных напрамках) (красавік-май 2011);

– правядзенне навучальнага курса (па 4 семінары ў кожнай вобласці) (чэрвень-снежань 2011 г);

– азнаямленчы візіт у Германію «Формы і метады навучання пажылых людзей у Германіі». Праграма візіту будзе ўключаць: вывучэнне магчымасцей для навучання пажылых людзей у межах традыцыйных універсітэтаў, спецыяльныя праграмы ў межах народных вышэйшых школ, сустрэчы і гутарка з экспертамі (лістапад-снежнь 2011 г.);

– Стварэнне і распаўсюджванне штомесячнага электроннага бюлетэня «Tollas», асноўная задача якога – асвятленне мерапрыемстваў праекта, аналітычныя і метадычныя артыкулы з прадстаўленнем беларускага і міжнароднага досведу ў галіне работы з пажылымі людзьмі (з чэрвеня 2011).

3. Прыцягненне ўвагі да ролі пажылых у грамадстве, іх патрэбы ў адукацыі і актыўным удзеле ў жыцці грамадства.

– рэгулярная PR-дзейнасць – публікацыі аб праекце і тэматычныя артыкулы ў прэсе і размяшчэнні інфармацыі на web-рэсурсах (з сакавіка 2011);

– вытворчасць 1 фільма аб праекце і яго выніках з дэманстрацыяй найбольш цікавых і актуальных практык (2012), 1 рэкламнага лістка і 1 буклета (май 2011);

– распрацоўка і правядзенне конкурсу для 4 міні-праектаў па адвакатаванню сярод дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Асноўныя тэматычныя лініі: змяненне ўспрымання ролі пажылых у сучасным грамадстве; актыўная старасць: ўдзел у жыцці мясцовых супольнасцяў і праектах па ўстойлівым развіцці; рэалізацыя правоў пажылых, і перш за ўсё адукацыйнага права; сувязь пакаленняў (кастрычнік-лістапад 2011);

– рэалізацыя 4 міні-праектаў па адвакатаванню (дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі) (снежань 2011 г.- верасень 2012 г.);

– правядзенне заключнага міжнароднага мерапрыемствы (фестывалю) (кастрычнік-лістапад 2012).

Кантактная асоба

Каардынатар праекта

Марына Малініна

+375(17) 207 98 35
malinina@dvv-international.by