Жывая гісторыя майго краю

Асноўная мэта праекта: – Развіццё інклюзіўнага і плюралістычнага грамадства, у тым ліку мясцовых супольнасцяў Беларусі, з дапамогай стварэння апорнай сеткі для ініцыятыў у сферы культуры і гісторыі ў сельскіх і недастаткова развітых рэгіёнах. 

Задачы:

– Прадастаўленне сельскім жыхарам магчымасці прымаць актыўны ўдзел у палітычным дыялогу па пытаннях культуры;

– Умацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў у падтрымцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і развіцці сельскіх тэрыторый з дапамогай стымулявання мясцовай гістарычнай і культурнай разнастайнасці.

Мэтавыя групы – спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый адукацыйнага і культурнага напрамкаў дзейнасці; жыхары сельскіх рэгіёнаў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 

Тэрмін рэалізацыі праекта – жнівень 2012 – жнівень 2014. 

Тэрыторыя дзейнасці праекта: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці Рэспублікі Беларусь. 

Арганізацыя-заяўнік: dvv international (Institut für internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V.); на тэрыторыі РБ – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ.

Арганізацыі-партнёры: – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Мінская вобласць). – Магілёўскае экалагічнае грамадскае аб’яднанне «ЭНДО» (МЭОО «ЭНДО») (Магілёўская вобласць). – Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” (Мінская вобласць). 

Асацыяваныя партнёры (арганізацыі, якія таксама ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта): 

  • ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».
  • ДУА «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
  • ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
  • ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
  • ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
  • ДУА «Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі». 

Асноўныя кампаненты праекта: 

  1. Стымуляванне актыўнасці сельскіх жыхароў і іх удзелу ў развіцці сваіх вёсак.
  2. Развіццё і ўмацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў ў захаванні мясцовай гісторыі і культуры.
  3. Усведамленне дзяржаўным сектарам каштоўнасці мясцовай гісторыі і культуры як важнай крыніцы развіцця сельскіх рэгіёнаў, адкрытасць да дыялогу з НДА і мясцовымі супольнасцямі. Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца праз наступную дзейнасць: 

1. Стымуляванне актыўнасці сельскіх жыхароў і іх удзелу ў развіцці сваіх вёсак. 

– Распрацоўка 3 навучальных курсаў для працы з сельскімі жыхарамі.

– Правядзенне двух цыклаў семінараў для пілотных рэгіёнаў у адпаведнасці з распрацаванымі навучальнымі курсамі, па 3 семінара ў кожным (усяго 6 двухдзённых семінараў).

– Падрыхтоўка і ажыццяўленне шасці мадэльных праектаў у пілотных рэгіёнах (Шчучын, Гродзенскай вобласці; в. Выганащы, Брэсцкай вобласці; г. п. Шуміліна, Віцебскай вобласці; в. Вежны, Гомельскай вобласці; в. Радамля, Магілёўскай вобл., в. Семежава, Капыльскі раён Мінскай вобласці).

– Распрацоўка і правядзенне конкурсу для 12 міні-праектаў.

– Рэалізацыя 12 гістарычных міні-праектаў дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі. 

2. Развіццё і ўмацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў ў захаванні мясцовай гісторыі і культуры. 

– Стварэнне 6 кансультацыйных пунктаў у беларускіх рэгіёнах.

– Правядзенне 6 семінараў для спецыялістаў з дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, занятых ў сельскім развіцці.

– Распрацоўка мануала “Гісторыя і культура ў сельскім развіцці».

– Азнаямленчы візіт «Жывая вёска: вопыт Германіі». 

3. Усведамленне дзяржаўным сектарам каштоўнасці мясцовай гісторыі і культуры як важнай крыніцы развіцця сельскіх рэгіёнаў, гатоўнасць да дыялогу з НДА і мясцовымі супольнасцямі. 

– Распрацоўка інтэрнэт-партала «Сетка жывых вёсак».

– Публікацыі пра праект і яго вынікі.

– Рэгулярная PR-актыўнасць.

– Міжнародны фестываль “Living history of my village” / «Жывая гісторыя майго краю». 

Кантактная асоба

Каардынатар праекта

Марына Малініна

+375(17) 207 98 35
malinina@dvv-international.by

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.