Актыўна за правы чалавека ў пенітэнцыярных установах

(Чэрвень - снежань 2018 г.)

Асноўная мэта праекта: узмацненне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Арменіі, Беларусі, Малдове і Украіне ў планаванні і правядзенні інфармацыйных кампаній па прасоўванні правоў асуджаных, заахвочвання іх чалавечай годнасці, іх права на адукацыю і развіццё асобы; ўмацаванне працэсу ўнутранага планавання і кіравання «Міжнароднай сеткі пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі».

Чытаць далей

Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі 2.0

(верасень – снежань 2018)

Паспяховыя гарады сёння немагчыма ўявіць без сучасных творчых і інавацыйных бізнэсаў, насычанага культурнага жыцця і гнуткай сістэмы навучання. Крэатыўныя індустрыі і сфера культуры - адначасова і сапраўды прывабны для турыстаў і высокакваліфікаваных прафесіяналаў, і эфектыўны як спосаб гарадскога развіцця і вырашэння сацыяльных праблем.

Мы рады аб'явіць аб правядзенні шэрагу дадатковых мерапрыемстваў, сфакусаваных на крэатыўнай эканоміцы і крэатыўных індустрыях як фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага росту і развіцця гарадоў.

Чытаць далей

Рэгіянальныя галасы - грамадзянская адукацыя дарослых для пашырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцяў ва Украіне і Беларусі

(май 2018 – кастрычнік 2019)

Праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых закліканы садзейнічаць умацаванню дэмакратызацыі ва Украіне і Беларусі. Для дасягнення гэтай мэты арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у галіне нефармальнай адукацыі моладзі і дарослых ва Украіне і Беларусі, павінны мець магчымасць распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых, грунтуючыся на фактычных патрэбах, а таксама забяспечваць доўгатэрміновую матэрыяльную і фінансавую падтрымку грамадзянскай адукацыі з боку органаў мясцовага самакіравання.

Чытаць далей

Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі

(2009-2018)

Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.

Чытаць далей

Конкурс па гісторыі «За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва»

(май 2017 – снежань 2018)

(у рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне»)

Савецкі перыяд пакінуў значны след у беларускай гісторыі. Аднак за падзеямі,  вядомымі ўсім, незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які вучыўся, ствараў сям'ю, выхоўваў дзяцей, арганізоўваў свой быт, працаваў, меў сваі перакананні і думкі  пра тое, што адбываецца ў краіне, пра ператварэнні, удзельнікам якіх ён рабіўся. Але што мы ведаем пра гэта? Конкурс "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва" прапануе праз аналіз фатаграфіі(й) з сямейнага архіва таго часу і гутарак са сведкамі зазірнуць у малавывучаныя старонкі жыцця і побыту Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, адкрыць гісторыю падзей, чалавечых адносін і суаднесці іх з жыццём і гісторыяй краіны і супольніцтва.

Чытаць далей

Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі

(май 2017 – снежань 2018)

Для ўкаранення і папулярызацыі канцэпцыі «горад/рэгіён, які навучаецца» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была распрацавана праграма «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі». Яе мэта – садзейнічанне рэалізацыі абласных стратэгій устойлівага развіцця на 2016-2025 гады пры дапамозе развіцця міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама прасоўвання ідэй крэатыўнай эканомікі і канцэпцыі «горад, які навучаецца».

Чытаць далей

Вучыцца, каб дзейнічаць

(люты 2016 - cакавік 2019)

З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шэрагу спадарожных пастаноў і палажэнняў трактоўка паняцця “дадатковая адукацыя дарослых” істотна пашырылася: цяпер пад адукацыяй дарослых фактычна разумеецца не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі, а любое арганізаванае навучанне дарослых (у тым ліку, нефармальнае). Усё гэта стварае новыя магчымасці і ставіць новыя задачы, сярод якіх: забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння розных сацыяльных партнёраў, развіццё рэгіянальных сістэм дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых і іх аптымізацыя ў адпаведнасці з патрэбамі рэгіёнаў і інш. Праект “Learn to Act” / “Вучыцца, каб дзейнічаць» закліканы садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Чытаць далей

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.