(у рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне»)
Савецкі перыяд пакінуў значны след у беларускай гісторыі. Аднак за падзеямі, вядомымі ўсім, незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які вучыўся, ствараў сям'ю, выхоўваў дзяцей, арганізоўваў свой быт, працаваў, меў сваі перакананні і думкі пра тое, што адбываецца ў краіне, пра ператварэнні, удзельнікам якіх ён рабіўся. Але што мы ведаем пра гэта? Конкурс "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва" прапануе праз аналіз фатаграфіі(й) з сямейнага архіва таго часу і гутарак са сведкамі зазірнуць у малавывучаныя старонкі жыцця і побыту Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, адкрыць гісторыю падзей, чалавечых адносін і суаднесці іх з жыццём і гісторыяй краіны і супольніцтва.
Асноўнымі ўдзельнікамі конкурса з'яўляюцца:
Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:
1 этап. Адбор і падрыхтоўка куратараў конкурсу:
2 этап. Анансаванне і правядзенне конкурсу:
3 этап. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў:
Сумесна з цэрымоніяй узнагароджання будзе праведзены выніковы семінар для куратараў, падчас якога будуць падведзены вынікі конкурсу, адбудзецца абмен вопытам і планаванне далейшых конкурсаў.
Галоўныя пераможцы конкурсу таксама атрымаюць магчымасць прыняць удзел у міжнародным гістарычным лагеры ў Берліне восень 2018 г.
Конкурс праводзіцца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» у рамках праекту "Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне" пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
Дадзены праект скіраваны на аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, а таксама на стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва па дадзеным пытанні.
Праект рэалізуецца DVV International і Фондам ім. Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY i мясцовымі арганізацыямі ў краінах-удзельніцах:
- Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» (Беларусь);
- Грузінская асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі (Грузія);
- Грамадскае аб'яднанне «SovLab» (Грузія);
- ANTIM (Малдова);
- Грамадскае аб'яднанне «Нова Доба» (Украіна).
За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца:
- па электроннай пошце pazakadram@gmail.com
- па тэлефонам (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 (Марына Малініна) або (029) 852 1318 (Кастусь Антановіч).
З выніковымі матэрыяламі гістарычнага конкурсу можна пазнаёміцца тут.