Конкурс па гісторыі «За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва»

(у рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне»)

Савецкі перыяд пакінуў значны след у беларускай гісторыі. Аднак за падзеямі,  вядомымі ўсім, незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які вучыўся, ствараў сям'ю, выхоўваў дзяцей, арганізоўваў свой быт, працаваў, меў сваі перакананні і думкі  пра тое, што адбываецца ў краіне, пра ператварэнні, удзельнікам якіх ён рабіўся. Але што мы ведаем пра гэта? Конкурс "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва" прапануе праз аналіз фатаграфіі(й) з сямейнага архіва таго часу і гутарак са сведкамі зазірнуць у малавывучаныя старонкі жыцця і побыту Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, адкрыць гісторыю падзей, чалавечых адносін і суаднесці іх з жыццём і гісторыяй краіны і супольніцтва.

Асноўнымі ўдзельнікамі конкурса з'яўляюцца:

  • моладзь ва ўзросце 15-25 гадоў: старшакласнікі, студэнты, маладыя актывісты НДА, моладзевых клубаў, навучальных кружкоў і г.д. – якія падаюць свае працы на ўдзел у конкурсе
  • і іх куратары: школьныя настаўнікі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі, актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, музеяў і г.д., якія дапамагаюць і якія кансультуюць сваіх вучняў і ўдзельнікаў падчас падрыхтоўкі конкурсных работ.

Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:

1 этап. Адбор і падрыхтоўка куратараў конкурсу:

  • правядзенне цыкла інфармацыйных сустрэч у рэгіёнах, інфармаванне патэнцыйных куратараў і зацікаўленых арганізацый пра конкурс, яго мэты і магчымасці ўдзелу (верасень-лістапад 2017 г.). 
  • адбор куратараў і правядзенне для іх адукацыйнага семінара (другая палова снежня 2017 г.)

2 этап. Анансаванне і правядзенне конкурсу:

  • афіцыйнае аб'яўленне конкурсу (другая палова снежня 2017 г.). Азнаёміцца з Палажэннем конкурса можна па спасылцы.
  • падрыхтоўка конкурсных работ (правядзенне ўдзельнікамі даследаванняў, збор інтэрв'ю і працоўнага матэрыялу, кансультацыі з куратарамі) і іх падача (снежань 2017 г. – красавік 2018 г.). Апошні тэрмін падачы работ - 5 мая 2018 г.
  • праца журы і адбор пераможцаў (май 2018 г.). Для падвядзення вынікаў конкурсу будзе сфармавана спецыяльнае журы, якое складаецца з прафесійных гісторыкаў, журналістаў, фатографаў, членаў каманды праекта.

3 этап. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў:

  • падвядзенне вынікаў конкурсу і правядзенне ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, дзе ім будуць уручанны прызы (лета 2018 г.)

Сумесна з цэрымоніяй узнагароджання будзе праведзены выніковы семінар для куратараў, падчас якога будуць падведзены вынікі конкурсу, адбудзецца абмен вопытам і планаванне далейшых конкурсаў.

Галоўныя пераможцы конкурсу таксама атрымаюць магчымасць прыняць удзел у міжнародным гістарычным лагеры ў Берліне восень 2018 г.

Конкурс праводзіцца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» у рамках праекту "Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне" пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Дадзены праект скіраваны на аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, а таксама на стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва па дадзеным пытанні.

Праект рэалізуецца DVV International і Фондам ім. Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY i мясцовымі арганізацыямі ў краінах-удзельніцах:

- Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» (Беларусь);

- Грузінская асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі (Грузія);

- Грамадскае аб'яднанне «SovLab» (Грузія);

- ANTIM (Малдова);

- Грамадскае аб'яднанне «Нова Доба» (Украіна).

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца:

- па электроннай пошце pazakadram@gmail.com

- па тэлефонам (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 (Марына Малініна) або (029) 852 1318 (Кастусь Антановіч).

З выніковымі матэрыяламі гістарычнага конкурсу можна пазнаёміцца тут

Кантактная асоба

Каардынатар праекта

Марына Малініна

+375(17) 207 98 35
malinina@dvv-international.by