Профіль DVV International

DVV International - Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV). DVV прадстаўляе інтарэсы каля 900 Народных універсітэтаў (Volkshochschulen) і іх зямельных асацыяцый, найбуйнейшых правайдэраў паслуг дадатковай адукацыі ў Германіі.

DVV International, з'яўляючыся вядучай прафесійнай арганізацыяй у галіне адукацыі дарослых і развіцця супрацоўніцтва, ажыццяўляе падтрымку навучання на працягу ўсяго жыцця ўжо больш за 45 гадоў. DVV International аказвае сусветную падтрымку ў стварэнні і развіцці ўстойлівых структур у сферы адукацыі дарослых і моладзі.

Мы выступаем у якасці прафесійнага партнёра ў дыялогу з мясцовым насельніцтвам. Для дасягнення гэтай мэты мы супрацоўнічаем з больш чым 200 арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, а таксама дзяржаўнымі адукацыйнымі ўстановамі ў больш чым 30 краінах Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Еўропы. Краінавыя і рэгіянальныя прадстаўніцтвы займаюцца развіццём мясцовага і рэгіянальнага супрацоўніцтва і забяспечваюць якасць і эфектыўнасць нашай дзейнасці ў краінах-партнёрах. У нашай працы мы робім асаблівы акцэнт на павышэнне ўзроўню пісьменнасці, базавую і прафесійную адукацыю, глабальную і міжкультурную адукацыю, экалагічную адукацыю і ўстойлівае развіццё, міграцыю і інтэграцыю, працу з бежанцамі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, асвету для прадухілення канфліктаў і дэмакратыі.

Дзейнасць DVV International фінансуецца за кошт сродкаў інстытуцыйных і прыватных донараў. Сумесна з нацыянальнымі, рэгіянальнымі і глабальнымі асацыяцыямі адукацыі дарослых, DVV International выступае за лабіраванне і прасоўванне права на адукацыю і навучанне на працягу ўсяго жыцця. Для паспяховай рэалізацыі вышэйпералічанага мы арыентуемся на мэты ўстойлівага развіцця ААН (SDGs), глабальную праграму адукацыі 2030 і Сусветную канферэнцыю ЮНЕСКА па адукацыі дарослых (CONFINTEA). DVV International падтрымлівае еўрапейскі і глабальны абмен інфармацыяй і досведам з дапамогай канферэнцый, семінараў і публікацый.

Місія DVV International

Мы ажыццяўляем барацьбу з беднасцю праз адукацыю і падтрымку развіцця. У якасці сусветнай прафесійнай арганізацыяй па адукацыі дарослых, мы ствараем устойлівую сістэму дадатковай адукацыі ў цесным супрацоўніцтве з грамадзянамі, адукацыйнымі арганізацыямі і ўрадамі. Разам з жыхарамі нашых краін-партнёраў мы забяспечваем магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця.

 

Ва ўсім свеце

DVV International працуе ва ўсім свеце з больш чым 200 партнёрамі ў больш чым 30 краінах свету.

 

да інтэрактыўнай мапы свету

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.