Вучыцца, каб дзейнічаць

(2016-2019)

З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шэрагу спадарожных пастаноў і палажэнняў трактоўка паняцця “дадатковая адукацыя дарослых” істотна пашырылася: цяпер пад адукацыяй дарослых фактычна разумеецца не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі, а любое арганізаванае навучанне дарослых (у тым ліку, нефармальнае). Усё гэта стварае новыя магчымасці і ставіць новыя задачы, сярод якіх: забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння розных сацыяльных партнёраў, развіццё рэгіянальных сістэм дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых і іх аптымізацыя ў адпаведнасці з патрэбамі рэгіёнаў і інш. Праект “Learn to Act” / «Вучыцца, каб дзейнічаць» закліканы садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.


Канцэпцыя праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» распрацавана ў рамках тэматычнай праграмы Еўрапейскага Саюза «Еўрапейскі інструмент суседства», а рэалізацыя фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г.Кам (Германія).

Асноўная мэта праекта – садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел.

Сярод спецыфічных мэтаў праекта:

  • развіццё сферы дадатковай адукацыі праз умацаванне патэнцыялу арганізацый дадатковай адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і мясцовых ініцыятыў у пашырэнні спектру паслуг у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі для жыхароў рэгіёнаў і сельскай мясцовасці;
  • ўмацаванне каардынацыі і міжсектарнага супрацоўніцтва на мясцовым і нацыянальным узроўнях.

Мэтавыя групы праекта:

  • Каля 100 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый сферы дадатковай адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый, уключаючы 240 менеджэраў і трэнераў і 60 прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў;
  • Каля 1500 прадстаўнікоў груп насельніцтва, схільных рызыцы сацыяльнага выключэння ў рэгіёнах.

Тэрыторыя рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобл.)

Тэрмін рэалізацыі праекта: 1 лютага 2016 – 31 студзеня 2019 г.

Праект уключае ў сябе 3 асноўныя кампаненты:

  1. Інстытуцыянальнае развіццё правайдэраў дадатковай і нефармальнай адукацыі і ўмацаванне навыкаў кіравання праектамі сярод супрацоўнікаў, пашырэнне спектру праграм для груп насельніцтва, схільных рызыцы сацыяльнага выключэння.
  2. Стварэнне сеткі недзяржаўных арганізацый у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, якая прасоўвае нефармальную адукацыю і рэалізацыю правоў сваіх мэтавых груп.
  3. Падтрымка мясцовымі і рэгіянальнымі партнёрамі ідэі ўзаемадзеяння і міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама распаўсюджванне лепшых практык пасродкам каардынацыі намаганняў і сумесных дзеянняў.

Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца з дапамогай наступных мерапрыемстваў:

  • 2 адукацыйных цыкла для трэнераў (8 пяцідзённых семінараў) – «Школа адукатараў»;
  • Публікацыя метадычных дапаможнікаў «Curriculum GlobALE» і «Сеткавае ўзаемадзеянне, адвакатавання і выкарыстанне новых медыя ў дадатковай нефармальнай адукацыі»;
  • 3 пяцідзённых семінара для менеджэраў мясцовых і рэгіянальных правайдэраў дадатковай і нефармальнай адукацыі – «Школа менеджэраў»;
  • Навучальны візіт «Вучыцца, каб дзейнічаць» і стажыроўка ў Германіі для ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў праекта;
  • 3 двухдзённых семінара для прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў – «Школа для пачаткоўцаў»;
  • Правядзенне конкурсу сярод мясцовых і рэгіянальных няўрадавых арганізацый на рэалізацыю 12 адукацыйных міні-праектаў для груп насельніцтва, схільных рызыцы сацыяльнага выключэння;
  • Стварэнне 3 Рэгіянальных рэсурсных цэнтраў дадатковай адукацыі дарослых у Гомелі, Віцебску і Гродне, на базе якіх будуць праводзіцца сустрэчы для адукацыйных грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы для груп насельніцтва, схільных рызыцы сацыяльнага выключэння, аказвацца кансультацыі мясцовым установам сферы дадатковай адукацыі, грамадскім арганізацыям, ініцыятывам;
  • Правядзенне конкурсу на рэалізацыю 4 міні-праектаў па адвакатаванні і развіцці сеткавага ўзаемадзеяння паміж мясцовымі і рэгіянальнымі арганізацыямі дадатковай і нефармальнай адукацыі;
  • Стварэнне і падтрымка дзейнасці «Клуба адукатараў» з ліку ўдзельнікаў адукацыйнага цыкла «Школа адукатараў», «Школы мэнэджараў», «Школы для пачаткоўцаў»;
  • Грамадская кампанія “Караван “Вучыцца, каб дзейнічаць”, накіраваная на прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў даступнасці дадатковай і нефармальнай адукацыі ў рэгіёнах, папулярызацыю ідэі навучання на працягу ўсе жыцця і грамадзянскага ўдзелу;
  • Правядзенне VI Фестывалю нефармальнай адукацыі;
  • Падтрымка Інтэрнэт-парталу “Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў» (edu.adukatar.net);
  • Публікацыя выдання Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, часопіса «Адукатар»;
  • Стварэнне Грамадскага савета, які паслужыць платформай для абмеркавання асноўных тэндэнцый у сферы развіцця дадатковай і нефармальнай адукацыі, а таксама напрамкаў супрацоўніцтва ў грамадзянскай супольнасці.