22 сакавіка 2021 г. арганізацыі грамадзянскай супольнасці з усяго свету падтрымалі адкрыццё пяцігадовай глабальнай кампаніі ALE «We are ale»!
Кампанія яднае спецыялістаў-практыкаў, навучэнцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для таго, каб ALE (Adult Learning and Education, навучанне і адукацыя дарослых) стала бачным, а таксама каб мець магчымасць выступаць адзіным фронтам для папулярызацыі ALE ва ўсім свеце. Кампанія выпусціла заклік да дзеяння, у якім прапануе пэўныя крокі да дасягнення гэтай мэты.
Прачытаць заклік на беларускай мове
Прачытаць заклік на ангельскай мове
Паглядзець запіс са стартавай імпрэзы кампаніі можна па спасылцы.
Падтрымайце кампанію #weareALE на сайце www.we-are-ale.org. Далучайцеся і рабіце свет лепш!