Профіль рэгіёна
DVV International пачаў працу ў рэгіёне Усходняга суседства з 2004 года, першапачаткова пераважна ў Беларусі, дзе краінавы офіс адкрыўся ў 2009 годзе. Паступова супрацоўніцтва распаўсюдзілася на Рэспубліку Малдова і Украіну, што прывяло да стварэння прадстаўніцтваў арганізацыі ў гэтых краінах у 2010 годзе. У мэтах паглыблення рэгіянальнага супрацоўніцтва і забеспячэння ўзгодненасці дзеянняў у Кіеве быў адкрыты рэгіянальны офіс. Сёння, у перыяд актывізацыі інтэграцыі і супрацоўніцтва з еўрапейскай супольнасцю, з'яўляюцца таксама новыя магчымасці і мерапрыемствы ў сферы адукацыі дарослых. Пры гэтым рэгіён закранаюць глыбокія працэсы сацыяльных, палітычных і дэмаграфічных трансфармацый. Ўмацаванне дэмакратыі, правоў чалавека, удзелу і прадухіленне канфліктаў у мультыкультурным грамадстве, падтрымка культурнай і этнічнай разнастайнасці, прафесійная адукацыя і перападрыхтоўка кадраў, сацыяльная рынкавая эканоміка і ўстойлівае развіццё рэгіёнаў з'яўляюцца ключавымі элементамі адукацыйных праграм для дарослых у рамках дзейнасці DVV International. Рэалізацыі праграм спрыяе прыцягненне партнёраў на еўрапейскім і міжнародным узроўнях.
Працуючы разам з рэгіянальнымі партнёрамі, DVV International умацоўвае патэнцыял НДА і грамадзянскай супольнасці ў галіне адукацыі дарослых для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, а таксама і распрацоўвае арыентаваныя на попыт інтэрактыўныя метадалагічныя канцэпцыі для розных мэтавых груп. Адным з прыярытэтаў рэгіянальнага супрацоўніцтва з'яўляецца адвакатаванне і лабіраванне адукацыі дарослых як ключавога кампанента навучання на працягу ўсяго жыцця сярод заканадаўцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці. Акрамя таго, DVV падтрымлівае ўключэнне адукацыі дарослых у агульную сістэму адукацыі, у тым ліку падрыхтоўку выкладчыкаў, падтрымку навуковых даследаванняў і перадавых тэорый, заснаваных на лепшых практыках.