Аб'яўлены тэндэр на распрацоўку дапаможніка сярод спецыялістаў у сферы нефармальнай адукацыі

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь працягвае прыём заявак на ўдзел у тэндэры на распрацоўку вучэбна-метадычнага дапаможніка «Сеткавае ўзаемадзеянне, адвакатаванне і выкарыстанне новых медыя ў нефармальнай і грамадзянскай адукацыі».


Дадзены дапаможнік разглядаецца як базавы навучальны матэрыял для правядзення аднайменнага модуля навучальнага курса «Школа менеджэраў», арганізаванага ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць".


Асноўныя задачы дадзенага модуля - павышэнне дасведчанасці спецыялістаў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый аб важнасці сучасных медыя і каналаў камунікацыі, тэхналогіях пабудовы эфектыўнага ўзаемадзеяння з рознымі суб'ектамі ў галіне адукацыі дарослых, засваенне мэтавай групай асноў пабудовы адвакацыйных кампаній для абароны правоў уразлівых грамадзян на адукацыю, выкарыстанне розных каналаў і метадаў камунікацыі ў працэсе кіравання адукацыйнымі паслугамі для эфектыўнай дзейнасці сваёй арганізацыі / ініцыятывы. 


Такім чынам, дапаможнік павінен спрыяць дасягненню мэтаў і задач модуля і ўключаць у сябе базавыя звесткі па пазначаным тэмах, а таксама сцэнарыі правядзення заняткаў з падборкай розных метадаў і практыкаванняў для правядзення заняткаў. 


Уся падрабязная інфармацыя даступная ў тэхнічным заданні да конкурсу.

Для ўдзелу ў тэндэры неабходна запоўніць заяўку па спасылцы да 25 студзеня 2018 г.

 

Кантактная асоба: Іна Краўчонак, kravchonok@dvv-international.by , +375 29 1719397

ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.