Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі

(2009-2021)

Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.

Чытаць далей

Вучыцца, каб дзейнічаць

(2016-2019)

З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шэрагу спадарожных пастаноў і палажэнняў трактоўка паняцця “дадатковая адукацыя дарослых” істотна пашырылася: цяпер пад адукацыяй дарослых фактычна разумеецца не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі, а любое арганізаванае навучанне дарослых (у тым ліку, нефармальнае). Усё гэта стварае новыя магчымасці і ставіць новыя задачы, сярод якіх: забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння розных сацыяльных партнёраў, развіццё рэгіянальных сістэм дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых і іх аптымізацыя ў адпаведнасці з патрэбамі рэгіёнаў і інш. Праект “Learn to Act” / “Вучыцца, каб дзейнічаць» закліканы садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Чытаць далей

Адукацыя адчыняе дзверы

(2015-2016)

Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» з’яўляецца працягам дзейнасці арганізацыі-партнёра Прадстаўніцтва, Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя праекты», у рамках праекта «Адукацыя дарослых для прафесіяналізацыі і рэсацыялізацыі ў папраўчых установах» (2010-2013 гг.), а таксама міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пашырэнне доступу да адукацыі ва установах крымінальна-выканаўчай сістэмы», якая праводзілася 29-30 лістапада 2012 г. у г. Гомель.

Чытаць далей

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.