(Чэрвень - снежань 2018 г.)
Асноўная мэта праекта: узмацненне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Арменіі, Беларусі, Малдове і Украіне ў планаванні і правядзенні інфармацыйных кампаній па прасоўванні правоў асуджаных, заахвочвання іх чалавечай годнасці, іх права на адукацыю і развіццё асобы; ўмацаванне працэсу ўнутранага планавання і кіравання «Міжнароднай сеткі пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі».
(верасень – снежань 2018)
Паспяховыя гарады сёння немагчыма ўявіць без сучасных творчых і інавацыйных бізнэсаў, насычанага культурнага жыцця і гнуткай сістэмы навучання. Крэатыўныя індустрыі і сфера культуры - адначасова і сапраўды прывабны для турыстаў і высокакваліфікаваных прафесіяналаў, і эфектыўны як спосаб гарадскога развіцця і вырашэння сацыяльных праблем.
Мы рады аб'явіць аб правядзенні шэрагу дадатковых мерапрыемстваў, сфакусаваных на крэатыўнай эканоміцы і крэатыўных індустрыях як фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага росту і развіцця гарадоў.
(май 2018 – кастрычнік 2019)
Праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых закліканы садзейнічаць умацаванню дэмакратызацыі ва Украіне і Беларусі. Для дасягнення гэтай мэты арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у галіне нефармальнай адукацыі моладзі і дарослых ва Украіне і Беларусі, павінны мець магчымасць распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых, грунтуючыся на фактычных патрэбах, а таксама забяспечваць доўгатэрміновую матэрыяльную і фінансавую падтрымку грамадзянскай адукацыі з боку органаў мясцовага самакіравання.
Чытаць далей
(2009-2018)
Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.
(май 2017 – снежань 2018)
(у рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне»)
Савецкі перыяд пакінуў значны след у беларускай гісторыі. Аднак за падзеямі, вядомымі ўсім, незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які вучыўся, ствараў сям'ю, выхоўваў дзяцей, арганізоўваў свой быт, працаваў, меў сваі перакананні і думкі пра тое, што адбываецца ў краіне, пра ператварэнні, удзельнікам якіх ён рабіўся. Але што мы ведаем пра гэта? Конкурс "За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва" прапануе праз аналіз фатаграфіі(й) з сямейнага архіва таго часу і гутарак са сведкамі зазірнуць у малавывучаныя старонкі жыцця і побыту Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, адкрыць гісторыю падзей, чалавечых адносін і суаднесці іх з жыццём і гісторыяй краіны і супольніцтва.
(май 2017 – снежань 2018)
Для ўкаранення і папулярызацыі канцэпцыі «горад/рэгіён, які навучаецца» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была распрацавана праграма «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі». Яе мэта – садзейнічанне рэалізацыі абласных стратэгій устойлівага развіцця на 2016-2025 гады пры дапамозе развіцця міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама прасоўвання ідэй крэатыўнай эканомікі і канцэпцыі «горад, які навучаецца».
(люты 2016 - cакавік 2019)
З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шэрагу спадарожных пастаноў і палажэнняў трактоўка паняцця “дадатковая адукацыя дарослых” істотна пашырылася: цяпер пад адукацыяй дарослых фактычна разумеецца не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі, а любое арганізаванае навучанне дарослых (у тым ліку, нефармальнае). Усё гэта стварае новыя магчымасці і ставіць новыя задачы, сярод якіх: забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння розных сацыяльных партнёраў, развіццё рэгіянальных сістэм дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых і іх аптымізацыя ў адпаведнасці з патрэбамі рэгіёнаў і інш. Праект “Learn to Act” / “Вучыцца, каб дзейнічаць» закліканы садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.