(2009-2021)
Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.
(2012-2014)
Неад’емнай умовай устойлівага развіцця рэгіёну з’яўляецца яго імкненне мяняцца, прыстасоўваючыся да навакольных умоў, а значыць, вучыцца. Рэалізацыя гэтай ідэі знайшла сваё адлюстраванне ў канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца». Дадзеная канцэпцыя атрымала шырокае распаўсюджванне ў многіх краінах свету. Не абышоў гэты рух і Беларусь. Канцэпцыя легла ў аснову праекта «Рэгіён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў», які стартаваў у снежні 2012 г.
(2012-2014)
Асноўная мэта праекта: Развіццё інклюзіўнага і плюралістычнага грамадства, у тым ліку мясцовых супольнасцяў Беларусі, з дапамогай стварэння апорнай сеткі для ініцыятыў у сферы культуры і гісторыі ў сельскіх і недастаткова развітых рэгіёнах. Задачы: Прадастаўленне сельскім жыхарам магчымасці прымаць актыўны ўдзел у палітычным дыялогу па пытаннях культуры; Умацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў у падтрымцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і развіцці сельскіх тэрыторый з дапамогай стымулявання мясцовай гістарычнай і культурнай разнастайнасці.