(2012-2014)
Неад’емнай умовай устойлівага развіцця рэгіёну з’яўляецца яго імкненне мяняцца, прыстасоўваючыся да навакольных умоў, а значыць, вучыцца. Рэалізацыя гэтай ідэі знайшла сваё адлюстраванне ў канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца». Дадзеная канцэпцыя атрымала шырокае распаўсюджванне ў многіх краінах свету. Не абышоў гэты рух і Беларусь. Канцэпцыя легла ў аснову праекта «Рэгіён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў», які стартаваў у снежні 2012 г.
Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з шэрагам арганізацый, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых і моладзі. У лік партнёрскіх арганізацый увайшлі:Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі», Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска. Акрамя таго, да рэалізацыі праекта далучыліся такія недзяржаўныя арганізацыі, як Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Грамадскае аб’яднанне «Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта». Праект «Рэгіён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў» ажыццяўляецца пры садзеянні Праграмы падтрымкі Беларусі. Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Нямецкай агенцыі па міжнародным супрацоўніцтве (GIZ).
Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца развіццё дадатковай адукацыі (фармальнай і нефармальнай) для забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёнаў або асобных населеных пунктаў. У якасці пілотных тэрыторый для рэалізацыі праекта былі выбраны дзве вобласці: Мінская і Віцебская. Менавіта ў гэтых рэгіёнах і плануецца стварэнне прыкладаў рэгіянальнай сеткі / платформы правайдэраў адукацыйных паслуг, асноўваючыхся на канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца» і арыентаваных на патрэбы грамадзян і патрэбы тэрыторыі.
Адной з ключавых задач праекта арганізацыі-партнёры бачацьўцягванне шырокіх колаў насельніцтва Беларусі ў нефармальную адукацыю. Паколькі адукацыйныя патрэбы жыхароў пілотных рэгіёнаў вывучаны недастаткова, для іх выяўлення вясной 2013 будзе праведзена даследаваннеметадам анкетавання пры выкарыстанні прапарцыйнай выбаркі. Пры гэтым мяркуецца, што будуць ахоплены па 500 рэспандэнтаў на кожнай пілотнай тэрыторыі. Наступным этапам даследавання стане вывучэнне адукацыйных магчымасцяў рэгіёнаў, а таксама правядзенне аналізу замежнага вопыту ўкаранення канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца» і змянненяў у кіраванні стратэгічным развіццём сістэмы адукацыі, якія былі звязаныя з гэтым. Правядзенне дадзенага даследавання дасць магчымасць арганізацыям нефармальнай адукацыі сфармаваць пакет найбольш запатрабаваных адукацыйных праграм для пілотных рэгіёнаў.
Паколькі для рэалізацыі ідэй рэгіёна, які навучаецца, важную ролю адыгрывае адзіная сістэма інфармавання насельніцтва аб існуючых магчымасцях, асаблівая ўвага ў рамках праекта будзе нададзена стварэнню Інтэрнэт-партала «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў». Гэты рэсурс будзе ўяўляць сабой платформу для камунікацыі арганізацый, якія прапануюць паслугі нефармальнай адукацыі, і спажыўцоў гэтых паслуг. Любы жадаючы зможа знайсці на гэтым партале актуальную інфармацыю аб мерапрыемствах, конкурсах, семінарах, а таксама аб правайдэрах адукацыйных паслуг. Акрамя таго, будзе прадугледжана магчымасць анлайн-рэгістрацыі для ўдзелу ў курсах. Стварэнне Інтэрнэт-партала, арыентаванага на асвятленне адукацыйнай актыўнасці пілотных рэгіёнаў, дазволіць жыхарам дадзеных тэрыторый прымаць больш актыўны ўдзел у мерапрыемствах, а правайдэраў адукацыйных паслуг забяспечыць пастаянным каналам камунікацыі з іх мэтавай аўдыторыяй.
Важным кампанентам праекта з’яўляецца таксама павышэнне кваліфікацыі і развіццё кампетэнцый дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый у сферы нефармальнай адукацыі. З гэтай мэтай на базе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў сакавіку 2013 г. быў праведзены семінар «Сучасныя мадэлі адукацыі дарослых: арганізацыя, формы, змест, тэхналогіі навучання», арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў сферы дадатковай адукацыі дарослых і моладзі да распрацоўкі і правядзення ўласных праграм нефармальнай адукацыі для розных мэтавых груп.
Яшчэ адной важнай задачай, якую ставіць перад сабой каманда праекта, з’яўляецца садзейнічанне кансалідацыі правайдэраў і развіццю міжсектарнага супрацоўніцтва на мясцовым і рэгіянальным узроўнях. Адным з ключавых мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне гэтай задачы, стаўФестываль нефармальнай адукацыі (НФА) 2012, арыентаваны на прасоўванне даступнасці НФА для ўсіх пакаленняў, у тым ліку для людзей старэйшага ўзросту. Фестываль прыцягнуў увагу да дыскусіі аб сацыяльным ўключэнні розных груп грамадства і дазволіў далучыцца да Еўрапейскага года актыўнага старэння і дыялогу пакаленняў.
Стымуляванню міжсектарнага і міжведамаснага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць таксама правядзенне двух круглых сталоў, прысвечаных тэме «Рэгіён, які навучаецца, і патрэбнасці ў НФА», у Мінску і Віцебску. У цэнтры ўвагі ў межах гэтых мерапрыемстваў будзе канцэпцыя «рэгіёнаў, якія навучаюцца» і прэзентацыя канцэпцыі даследавання.
Выніковым мерапрыемствам праекта стане форум «Рэгіён, які навучаецца». Форум адбудзецца ў пачатку 2014 г. у Віцебску і не толькі паслужыць мэтам кансалідацыі правайдэраў адукацыйных паслуг у пілотных рэгіёнах і прэзентацыі вынікаў праекта, але і стане пляцоўкай для дыскусіі пра будучыню канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца» у Беларусі.
Сайт праекта – www.edu.adukatar.net