Прафесіяналізацыя цэнтраў адукацыі дарослых

"Прафесіяналізацыя цэнтраў адукацыі дарослых" - асноўны праект Прадстаўніцтва DVV International на тэрыторыі Беларусі, які з'яўляецца часткай больш буйнога праекта DVV International "Прафесіяналізацыя цэнтраў адукацыі дарослых у Еўропе" і працягам праекта "Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі", які фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ).

II конкурс па гісторыі для моладзі

У рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0» (2019/20).

Праект накіраваны на прасоўванне конкурсаў па гісторыі як аднаго з інструментаў адукацыі грамадзянскай супольнасці і фарміравання інклюзіўнай культуры памяці і ўспамінаў.

Чытаць далей

Актыўна за правы чалавека ў пенітэнцыярных установах

Праект робіць унёсак у развіццё Міжнароднай сеткі пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі ў Арменіі, Беларусі, Малдове і Украіне і спрыяе захаванню правоў чалавека на адукацыю ў папраўчых установах.

Чытаць далей

 

Вучыцца, каб дзейнічаць

(люты 2016 - cакавік 2019)

З уступленнем у дзеянне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і шэрагу спадарожных пастаноў і палажэнняў трактоўка паняцця “дадатковая адукацыя дарослых” істотна пашырылася: цяпер пад адукацыяй дарослых фактычна разумеецца не толькі сістэма павышэння кваліфікацыі, а любое арганізаванае навучанне дарослых (у тым ліку, нефармальнае). Усё гэта стварае новыя магчымасці і ставіць новыя задачы, сярод якіх: забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння розных сацыяльных партнёраў, развіццё рэгіянальных сістэм дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых і іх аптымізацыя ў адпаведнасці з патрэбамі рэгіёнаў і інш. Праект “Learn to Act” / “Вучыцца, каб дзейнічаць» закліканы садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Чытаць далей

Рэгіянальныя галасы - грамадзянская адукацыя дарослых для пашырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцяў ва Украіне і Беларусі

(май 2018 – кастрычнік 2019)

Праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых закліканы садзейнічаць умацаванню дэмакратызацыі ва Украіне і Беларусі. Для дасягнення гэтай мэты арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у галіне нефармальнай адукацыі моладзі і дарослых ва Украіне і Беларусі, павінны мець магчымасць распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы грамадзянскай адукацыі дарослых, грунтуючыся на фактычных патрэбах, а таксама забяспечваць доўгатэрміновую матэрыяльную і фінансавую падтрымку грамадзянскай адукацыі з боку органаў мясцовага самакіравання.

Чытаць далей

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.