Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі

(2009-2021)

Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.

Чытаць далей

TOLLAS – К активному обществу в любом возрасте

(2011-2012)

Асноўныя мэты праекта – даць магчымасць людзям пажылога ўзросту іграць актыўную ролю ў сваей супольнасці; узмацніць магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадстаўленні адукацыйных паслуг сталым людзям з улікам іх патрэб і інтарэсаў. Мэтавыя групы: спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый сацыяльнага, культурнага накірункаў дзейнасці, якія працуюць з пажылымі людзьмі; пажылыя людзі (ва ўзросце 55 гадоў і больш) з Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Чытаць далей

Рэгіён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў

(2012-2014)

Неад’емнай умовай устойлівага развіцця рэгіёну з’яўляецца яго імкненне мяняцца, прыстасоўваючыся да навакольных умоў, а значыць, вучыцца. Рэалізацыя гэтай ідэі знайшла сваё адлюстраванне ў канцэпцыі «рэгіёнаў, якія навучаюцца». Дадзеная канцэпцыя атрымала шырокае распаўсюджванне ў многіх краінах свету. Не абышоў гэты рух і Беларусь. Канцэпцыя легла ў аснову праекта «Рэгіён, які навучаецца: адукацыя для ўсіх пакаленняў», які стартаваў у снежні 2012 г.

Чытаць далей

Жывая гісторыя майго краю

(2012-2014)

Асноўная мэта праекта: Развіццё інклюзіўнага і плюралістычнага грамадства, у тым ліку мясцовых супольнасцяў Беларусі, з дапамогай стварэння апорнай сеткі для ініцыятыў у сферы культуры і гісторыі ў сельскіх і недастаткова развітых рэгіёнах. Задачы: Прадастаўленне сельскім жыхарам магчымасці прымаць актыўны ўдзел у палітычным дыялогу па пытаннях культуры; Умацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў у падтрымцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і развіцці сельскіх тэрыторый з дапамогай стымулявання мясцовай гістарычнай і культурнай разнастайнасці.

Чытаць далей

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.