Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.
У праекце «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» вылучаюцца тры прыярытэтных накірункі, вызначаных Прадстаўніцтвам для дзейнасці на тэрыторыі Беларусі:
1. Пашырэнне спектра паслуг у адукацыі дарослых для ЎСІХ мэтавых груп. Пры гэтым асноўнымі мэтавымі групамі, на якія арыентуецца Прадстаўніцтва і партнёрскія арганізацыі, з’яўляюцца групы насельніцтва, якія па якіх-небудзь прычынах маюць абмежаваны доступ да адукацыі: беспрацоўныя, зняволеныя, сельскае насельніцтва, пажылыя людзі і інш. Сярод арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Прадстаўніцтвам, – як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у сферы адукацыі дарослых. Так, напрыклад, УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», супрацоўніцтва з якім пачалося з першага года існавання Прадстаўніцтва, займаецца распрацоўкай і апрабацыяй мадэльных праектаў прафесійнай адукацыі для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва. Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты» рэалізоўвае адукацыйныя праграмы для зняволеных і г.д.
2. Умацаванне арганізацый АД і развіццё сеткавых кантактаў. У рамках дадзенага напрамку Прадстаўніцтва самастойна і ў супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць мерапрыемствы (семінары, круглыя сталы і г.д.) для павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, для абмену досведам паміж імі.
Намаганні Прадстаўніцтва на дадзеным узроўні накіраваны таксама на забеспячэнне магчымасцяў для сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы ОВ. Акрамя таго, Прадстаўніцтва ставіць перад сабой мэту зрабіць магчымым узаемадзеянне беларускіх спецыялістаў з калегамі з іншых краін. Так, у Беларусі штогод праводзяцца мерапрыемствы міжнароднага маштабу, якія даюць магчымасць для абмену досведам экспертам з Беларусі, Украіны, Малдовы, іншых краін СНД. Акрамя таго, Прадстаўніцтва садзейнічае ўдзелу беларускіх экспертаў у мерапрыемствах па тэме ОВ, якія праводзяцца за межамі Беларусі.
Адной з задач, якія ставіць перад сабой Прадстаўніцтва на гэтым узроўні, з’яўляецца таксама навучанне кіруючых работнікаў менеджменту ў сферы АД.
3. Лабіраванне і прасоўванне адукацыі дарослых. У рамках дадзенага напрамку Прадстаўніцтва бачыць сваёй задачай інфармаванне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, ўрада і шырокай грамадскасці аб неабходнасці і магчымасцях адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Акрамя таго, у ходзе мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам, прафесійныя колы атрымліваюць інфармацыю аб актуальнай сітуацыі і перспектывах развіцця АД ў нашай краіне і за мяжой.
Асобна трэба сказаць, что ў межах праекта «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» увага надаецца таксама такому накірунку, як садзейнічанне вывучэнню гісторыі, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных падыходаў і метадаў.