Жывая гісторыя майго краю

Асноўная мэта праекта: – Развіццё інклюзіўнага і плюралістычнага грамадства, у тым ліку мясцовых супольнасцяў Беларусі, з дапамогай стварэння апорнай сеткі для ініцыятыў у сферы культуры і гісторыі ў сельскіх і недастаткова развітых рэгіёнах.
Задачы:
– Прадастаўленне сельскім жыхарам магчымасці прымаць актыўны ўдзел у палітычным дыялогу па пытаннях культуры;
– Умацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў у падтрымцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і развіцці сельскіх тэрыторый з дапамогай стымулявання мясцовай гістарычнай і культурнай разнастайнасці.
Мэтавыя групы – спецыялісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый адукацыйнага і культурнага напрамкаў дзейнасці; жыхары сельскіх рэгіёнаў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Тэрмін рэалізацыі праекта – жнівень 2012 – жнівень 2014.
Тэрыторыя дзейнасці праекта: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская вобласці Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя-заяўнік: dvv international (Institut für internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V.); на тэрыторыі РБ – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ.
Арганізацыі-партнёры: – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў» (Мінская вобласць). – Магілёўскае экалагічнае грамадскае аб’яднанне «ЭНДО» (МЭОО «ЭНДО») (Магілёўская вобласць). – Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” (Мінская вобласць).
Асацыяваныя партнёры (арганізацыі, якія таксама ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта):
- ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».
- ДУА «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
- ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
- ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
- ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
- ДУА «Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Асноўныя кампаненты праекта:
- Стымуляванне актыўнасці сельскіх жыхароў і іх удзелу ў развіцці сваіх вёсак.
- Развіццё і ўмацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў ў захаванні мясцовай гісторыі і культуры.
- Усведамленне дзяржаўным сектарам каштоўнасці мясцовай гісторыі і культуры як важнай крыніцы развіцця сельскіх рэгіёнаў, адкрытасць да дыялогу з НДА і мясцовымі супольнасцямі. Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца праз наступную дзейнасць:
1. Стымуляванне актыўнасці сельскіх жыхароў і іх удзелу ў развіцці сваіх вёсак.
– Распрацоўка 3 навучальных курсаў для працы з сельскімі жыхарамі.
– Правядзенне двух цыклаў семінараў для пілотных рэгіёнаў у адпаведнасці з распрацаванымі навучальнымі курсамі, па 3 семінара ў кожным (усяго 6 двухдзённых семінараў).
– Падрыхтоўка і ажыццяўленне шасці мадэльных праектаў у пілотных рэгіёнах (Шчучын, Гродзенскай вобласці; в. Выганащы, Брэсцкай вобласці; г. п. Шуміліна, Віцебскай вобласці; в. Вежны, Гомельскай вобласці; в. Радамля, Магілёўскай вобл., в. Семежава, Капыльскі раён Мінскай вобласці).
– Распрацоўка і правядзенне конкурсу для 12 міні-праектаў.
– Рэалізацыя 12 гістарычных міні-праектаў дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі.
2. Развіццё і ўмацаванне пазіцый НДА, дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў ў захаванні мясцовай гісторыі і культуры.
– Стварэнне 6 кансультацыйных пунктаў у беларускіх рэгіёнах.
– Правядзенне 6 семінараў для спецыялістаў з дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, занятых ў сельскім развіцці.
– Распрацоўка мануала “Гісторыя і культура ў сельскім развіцці».
– Азнаямленчы візіт «Жывая вёска: вопыт Германіі».
3. Усведамленне дзяржаўным сектарам каштоўнасці мясцовай гісторыі і культуры як важнай крыніцы развіцця сельскіх рэгіёнаў, гатоўнасць да дыялогу з НДА і мясцовымі супольнасцямі.
– Распрацоўка інтэрнэт-партала «Сетка жывых вёсак».
– Публікацыі пра праект і яго вынікі.
– Рэгулярная PR-актыўнасць.
– Міжнародны фестываль “Living history of my village” / «Жывая гісторыя майго краю».