Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» з’яўляецца працягам дзейнасці арганізацыі-партнёра Прадстаўніцтва, Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя праекты», у рамках праекта «Адукацыя дарослых для прафесіяналізацыі і рэсацыялізацыі ў папраўчых установах» (2010-2013 гг.), а таксама міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пашырэнне доступу да адукацыі ва установах крымінальна-выканаўчай сістэмы», якая праводзілася 29-30 лістапада 2012 г. у г. Гомель.
Праект робіць унёсак у гуманізацыю сістэмы папраўчых устаноў Рэспублікі Беларусь і прасоўванне адукацыі як фундаментальнага права чалавека. Яго канцэпцыя распрацавана ў рамках тэматычнай праграмы Еўрапейскага саюза «Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і праў чалавека». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).
Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ у супрацоўніцтве з ГАГА «Сацыяльныя праекты» і Упраўленнем Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Экспертную і арганізацыйную падтрымку пры рэалізацыі асобных кампанентаў аказваюць спецыялісты Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» рэалізуецца на тэрыторыі г. Гомеля і Гомельскай вобласці на працягу 2015-2016 гадоў.
Яго асноўная задача – умацаванне патэнцыялу пенітэнцыярнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у пытаннях гуманізацыі папраўчых устаноў і сацыялізацыі асуджаных за кошт адукацыі.
Мэтавыя групы праекта:
- Каля 500 жанчын і мужчын з 6 папраўчых устаноў Гомельскай вобласці;
- Каля 20 спецыялістаў папраўчых устаноў і Дэпартамента выканання пакаранняў;
- Каля 70 спецыялістаў і экспертаў сферы выканання пакаранняў.
Праект уключае ў сябе 3 асноўныя кампаненты:
- Стварэнне сеткі папраўчых устаноў, якія прапануюць навучальныя курсы для асуджаных пры падтрымцы сацыяльных партнёраў;
- Пашырэнне доступу да адукацыі для асуджаных Гомельскай вобласці;
- Прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі права на адукацыю і гуманізацыі папраўчай сістэмы.
Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца за кошт наступных мерапрыемстваў:
- Стартавы семінар для прадстаўнікоў папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама іх сацыяльных партнёраў.
- Стартавае даследаванне (збор дадзеных аб даступнасці навучальных праграм і рэсурсах для развіцця адукацыі ў месцах пазбаўлення волі, заканадаўстве і нарматыўных дакументах, патрэбах у навучанні асоб, якія адбываюць пакаранне, а таксама адносіны асуджаных і персаналу папраўчых устаноў да навучання на працягу ўсяго жыцця).
- Распрацоўка і правядзенне чатырохмодульнага навучальнага курса для спецыялістаў папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці па тэмах: «Адукацыя ў кантэксце канцэпцыі правоў чалавека», «Уводзіны ў тэорыю і практыку адукацыі дарослых», «Праектны менеджмент», «Стратэгіі супрацоўніцтва».
- Правядзенне адкрытага конкурсу міні-праектаў сярод папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама рэалізацыя 6 ініцыятыў з мэтай прасоўвання права на адукацыю і ўкаранення сучасных падыходаў у працы з асуджанымі.
- Навучальныя візіты прадстаўнікоў крымінальна-папраўчай сістэмы і іх сацыяльных партнёраў для азнаямлення з сістэмай выканання пакаранняў і працай папраўчых устаноў Германіі і Украіны.
- Распрацоўка рэкамендацый па развіцці адукацыі ў пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь.
- Падрыхтоўка выніковай справаздачы з мэтай вывучэння змены адносінаў асуджаных і спецыялістаў папраўчых устаноў да праблемы навучання на працягу ўсяго жыцця.
- Міжнародная канферэнцыя і публікацыя зборніка матэрыялаў з вынікамі стартавага даследавання і выніковай справаздачай.