Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае прыняць удзел у адукацыйным курсе «Школа менеджэраў».
Мэта Школы: палепшыць кампетэнцыі 20 менеджэраў мясцовых і рэгіянальных арганізацый грамадзянскай супольнасці сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі і іх партнёраў з Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Адукацыйны курс прадугледжвае павышэнне ўзроўню кампетэнцый удзельнікаў у распрацоўцы і прасоўванні праграм грамадзянскай і нефармальнай адукацыі, умацаванне навыкаў у выкарыстанні сучасных каналаў камунікацыі, а таксама авалоданне ведамі і ўменнямі ў кіраванні і адвакатаваннi.
У рамках Школы будзе праведзена 3 пяцідзённых семінара па тэмах:
1. «Увядзенне ў дадатковую, нефармальную і грамадзянскую адукацыю. Маркетынг адукацыйных паслуг»,
2. «Праектны менеджмент і кіраванне (у тым ліку, фінансавае кіраванне і справаздачнасць)»,
3. «Сеткавае ўзаемадзеянне, адвакатаванне і выкарыстанне сучасных каналаў камунікацыі»;
Навучанне па дадзеным курсе будзе карысна для:
• прадстаўнікоў грамадскіх і іншых некамерцыйных арганізацый, звязаных з арганізацыяй навучальных курсаў для дарослых;
• каардынатараў адукацыйных праграм і праектаў;
• супрацоўнікаў або прадстаўнікоў арганізацый, якія адказваюць за прасоўванне паслуг, адвакатавання і сеткавае ўзаемадзеянне мэтавых груп;
• менеджэраў малодшага і сярэдняга звяна, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і іншых прафесій, звязаных з кіраваннем арганізацыяй і / або персаналам.
Падрабязная інфармацыя аб адукацыйным курсе на сайце www.adukatar.net.
Для ўдзелу ў адукацыйным курсе неабходна запоўніць форму заяўкі да 23:59 14 мая 2017 года.
З пытаннямі і па папярэднюю кансультацыю можна звяртацца:
pristrom@dvv-international.by, +375172079835, +375291719397, +375292574397 (Наталля).
Адукацыйны курс арганізуецца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», які рэалізуецца ў Беларусі Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы.
Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і сафинасуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).