Конкурс міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця

Да 5 студзеня 2018 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе на рэалізацыю

Да 5 студзеня 2018 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе на рэалізацыю 4 міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Конкурс ажыццяўляецца ў рамках праекта <link be belarus praekty praekt-vuchycca-kab-dzeinichac>"Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраванага на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International.

МЭТА КОНКУРСУ:

Прасоўванне ідэй нефармальнай і грамадзянскай адукацыі дарослых у рэгіёнах, наладжванне дыялогу з прадстаўнікамі мясцовых і рэгіянальных уладаў, садзейнічанне падтрымцы права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і распаўсюджванне сеткавага ўзаемадзеяння.

Да удзелу дапускаюцца грамадскія аб'яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

ТЭМАТЫЧНЫЯ КІРУНКІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ:

  • прасоўванне ідэй і прынцыпаў нефармальнай, грамадзянскай адукацыі дарослых, адукацыі на працягу ўсяго жыцця;
  • папулярызацыя права на адукацыю для ўсіх, у тым ліку уразлівых груп насельніцтва.

МЭТАВЫЯ ГРУПЫ:

Уразлівыя катэгорыі насельніцтва: людзі з нізкім узроўнем адукацыі, што не дазваляе канкураваць на рынку працы, жыхары аддаленых рэгіёнаў з абмежаваным доступам да адукацыйных паслуг, людзі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ:

  • Даследаванне патрэбаў мэтавай аўдыторыі;
  • Падрыхтоўка і рэалізацыя сумесных грамадскіх і інфармацыйных кампаній, культурных мерапрыемстваў, форумаў, фестываляў, акцый, у тым ліку з выкарыстаннем «новых медыя» і актыўным уцягваннем самой мэтавай групы;
  • Распрацоўка і публікацыя інфармацыйных матэрыялаў (кнігі, брашуры, фільмы і да т.п.), а таксама мерапрыемствы па распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў сярод мэтавых груп;
  • Распрацоўка раённых / абласных стратэгій развіцця адукацыі дарослых, адукацыі на працягу ўсяго жыцця (у тым ліку, гадавых планаў па развіцці адукацыі дарослых з перспектывай сумеснага фінансавання з дзяржаўнага бюджэту), петыцый, рэкамендацый, праграмных дакументаў, накіраваных на прасоўванне змяненняў у дзяржаўных і рэгіянальных праграмах;
  • Стварэнне дыялогавых платформаў для НДА, прадстаўнікоў улады, уразлівых груп насельніцтва;
  • Дзеянні па ўмацаванні арганізацыйнага патэнцыялу уцягнутых НДА.

ПРАЦЯГЛАСЬЦЬ РЭАЛІЗАЦЫІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ: не менш за 4 і не больш за 6 месяцаў.

РАЗМЕР ФІНАНСАВАННЯ: да 6 000 еўра.

ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ МІНІ-ПРАЕКТАЎ НЕАБХОДНА:

  • ўважліва азнаёміцца ​​з Палажэннем аб конкурсе па спасылцы;
  • запоўніць форму заяўкі на рускай або беларускай мове (анкету праектнай заяўкі і дадатак з фінансавым планам можна спампаваць па спасылцы альбо запытаць па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by ;
  • накіраваць праектную заяўку ў фармаце MS Word ці Adobe pdf і фінансавы план у фармаце MS Excel ў электронным выглядзе па адрасе pristrom@dvv-international.by з пазнакай "Конкурс міні-праектаў па адвакатаванні» не пазней за 5 студзеня 2018 года.

Пра вынікі конкурсу міні-праектаў заяўнікі атрымаюць інфармацыю ў перыяд з 25 па 31 студзеня 2018 года.

Арганізатар Конкурсу пакідае за сабой права прапаноўваць змяненні у прапанаваную дзейнасць і бюджэт адабраных праектных ідэй.

З пытаннямі і за папярэдняй кансультацыяй можна звярнуцца ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (ФРГ) у РБ па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 , (029) 257 43 97.

КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ: Наталля Прыстром (памочнік мэнэджэра праекта), Іна Краўчонак (менеджэр праекта).

Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы (АДОиП) і Народным універсітэтам г.Кам (Баварыя, Германія).

Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - BMZ).

 

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.