Конкурс на рэалізацыю міні-праектаў у 2018 г.

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochshul-Verband e.V.” (ФРГ) у РБ аб'яўляе конкурс міні-праектаў у рамках рэалізацыі праекта “Развіццё адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь”.

МЭТЫ КОНКУРСУ:

  • Прасоўванне ідэй адукацыі дарослых і навучання на працягу ўсяго жыцця.
  • Садзейнічанне прафесіяналізацыі сістэмы адукацыі дарослых.
  • Прасоўванне права на адукацыю для ўсіх.
  • Развіццё палітыкі і інстытуцыянальнай структуры адукацыі дарослых.

ТЭМАТЫЧНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ КОНКУРСУ:

  • Пашырэнне даступнасці адукацыі для моладзі і дарослых у сістэме выканання пакарання.
  • Распрацоўка і рэалізацыя праграм, скіраваных на прасоўванне ідэй крэатыўнай эканомікі і распрацоўку культурных праектаў у моладзевым асяроддзі.
  • Станаўленне цэнтраў адукацыі дарослых і распрацоўка раённых ці гарадскіх стратэгій / канцэпцый развіцця адукацыі дарослых.
  • Развіццё прафесійнай супольнасці “адукатараў” (трэнераў, выкладчыкаў, менеджараў і г.д. – спецыялістаў, якія займаюцца навучаннем дарослых).

ЗАЯЎНІКАМІ ПА МІНІ-ПРАЕКТАХ могуць выступаць

  • грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваны у адпаведным парадку і дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • дзяржаўныя ўстановы адукацыі, сацыяльнай сферы, культуры, якія хацелі б рэалізаваць інавацыйныя ідэі, што адпавядаюць прыярытэтам конкурсу.
  • падраздзяленні раённай/гарадской адміністрацыі, якія зацікаўлены ў развіцці адукацыі дарослых на сваёй тэрыторыі.

МЭТАВЫЯ ГРУПЫ:

У рамках дадзенага конкурсу будуць прымацца заяўкі, скіраваныя на працу з любымі мэтавымі групамі. Аднак перавага будзе аддавацца ініцыятывам, арыентаваным на пашырэнне спектра адукацыйных праграм для сацыяльна неабароненых катэгорый дарослага насельніцтва (людзі з нізкім узроўнем адукацыі, што не дазваляе канкурыраваць на рынку працы, жыхары выдаленых рэгіёнаў з абмежаваным доступам да адукацыйных паслуг, людзі ў складанай жыццёвай сітуацыі і г.д.).

ПРАЦЯГЛАСЦЬ РЭАЛІЗАЦЫІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ:

не менш 6-ці і не больш 9-ці месяцаў.

ПАМЕР ФІНАНСАВАННЯ:

ад 4000 да 6 000 еўра.

Крытэрыі адбору праектных заявак:

  • Адпаведнасць мэтам, умовам і тэматычным прыярытэтам конкурсу;
  • Паўната і своечасовая падача праектнай заяўкі і фінансавага плана;
  • Колькасны і якасны ахоп мэтавай аўдыторыі пры прыцягненні ўвагі да патрэб і правядзенні навучальных мерапрыемстваў;
  • Інтэграцыя актыўнасцей у рамках праекта ў працэсы мясцовага і рэгіянальнага развіцця;
  • Уклад праекта ў развіццё сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь;
  • Міжсектарнае супрацоўніцтва і стварэнне /развіццё розных форм узаемадзеяння і кааперацыі па пытаннях адукацыі дарослых.

Пры роўным узроўні заявак перавага будзе аддавацца міні-праектам з выкарыстаннем інавацыйных сацыяльных і культурных падыходаў, а таксама праектам, скіраваным на развіццё міжсектарнага супрацоўніцтва.

Фінансавыя крытэрыі:

  • рэалістычны і эфектыўны бюджэт;
  • прапанаваныя бюджэтныя артыкулы адпавядаюць структуры мерапрыемстваў праекта, выразна прасочваецца іх значнасць у дасягненні запланаваных вынікаў праекта;
  • адміністрацыйныя выдаткі [1], звязаныя з праектнай дзейнасцю, не павінны перавышаць 10% ад запрошанай сумы;
  • выдаткі на заработную плату і ганарары не павінны перавышаць 35% ад запрошанай сумы[2];
  • выдаткі, звязаныя з набыццём тэхнікі і абсталявання, не павінны перавышаць 30% ад запрошанай сумы;
  • наяўнасць уласнага ўкладу заяўніка, партнёраў (як у грашовым, так і ў неграшовым выглядзе – памяшканне, валанцёрская дзейнасць і г.д.); вітаецца наяўнасць уласнага ўкладу арганізацыі па катэгорыі “Адміністрацыйныя выдаткі праекта”.

 

Для ўдзелу ў Конкурсе міні-праектаў неабходна:

1.    запоўніць форму заяўкі на рускай ці беларускай мове (анкету праектнай заяўкі і дадатак з фінансавым планам можна спампаваць па спасылцы або запытаць па электроннай пошце info@dvv-international.by);

 2.    накіраваць праектную заяўку ў фармаце MS Word ці Adobe pdf і фінансавы план у фармаце MS Excel у электронным выглядзе па адрасе info@dvv-international.by з пазнакай “Конкурс міні-праектаў 2018” не пазней 9 студзеня 2018 года. Дата вызначаецца па часе апрацоўкі электроннага пісьма серверам. Няпоўныя заяўкі або заяўкі, якія паступілі пазней вызначанага тэрміну, разглядацца не будуць.

У выпадку адабрэння праекта адборачнай камісіяй арганізацыі-атрымальнікі самастойна рэгіструюць праект у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар Конкурсу пакідае за сабой права прапаноўваць унясенне змен у прапанаваную дзейнасць і бюджэт выбраных праектных заявак.

З пытаннямі і за папярэдняй кансультацыяй можна звярнуцца ў перыяд з 19 па 26 снежня 2017 года ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у РБ па электроннай пошце info@dvv-international.by ці па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97, (029) 257 43 97 (Галіна Верамейчык, Марына Малініна).

 

 

 

[1] З 2016 года пры рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі (ЗБД) у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сродкі, якія накіроўваюцца на адміністрацыйныя, агульнагаспадарчыя выдаткі арганізацый-атрымальнікаў (паслугі сувязі, арэнда і ўтрыманне офіса, банкаўскія паслугі) у любых працэнтных суадносінах ад агульнай сумы вылучанага фінансавання не вызваляюцца ад падатку на прыбытак. Арганізацыі-атрымальнікі замежнай бязвыплатнай дапамогі вымушаны самастойна, за кошт уласных сродкаў аплаціць падатак на прыбытак з дадзенай катэгорыі бюджэту праекта.

[2] Выдаткі выключна на заработную плату супрацоўнікаў праекта (апроч ганарараў запрошанаму персаналу – трэнерам, мадэратарам, экспертам у праектнай дзейнасці) не павінны перавышаць 20%.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.