Пераадоленню цяжкіх жыццёвых сітуацый навучаюць у Кармянскім раёне

У Гомельскай вобласці стартавала адукацыйная ініцыятыва, скіраваная на стварэнне ў Кармянскім раёне Цэнтра нефармальнай адукацыі.

Яе рэалізацыяй з лютага 2018 года займаецца першасная арганізацыя г. Гомеля ГА «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын" (ГА «БАМХЖ» г. Гомеля). Ініцыятыва з'яўляецца адной з дванаццаці міні-праектаў, падтрыманых Еўрапейскім саюзам і DVV International (Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў) у рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць».

Асноўныя бенефіцыяры ініцыятывы - жыхары сельскай мясцовасці, якія пражываюць на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, у сілу розных прычын апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (ЦЖС).

Найбольш актуальныя для жыхароў гэтага раёна праблемы - нізкі ўзровень жыцця, адсутнасць працоўных месцаў з годнай заработнай платай, недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, сацыяльная ізаляцыя пажылых людзей.

З дадзенай мэтавай групай ГА «БАМХЖ» г. Гомеля працуе на тэрыторыі Кармянскага раёна з 2013 года. За гэты час у партнёрстве з Кармянскага тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Кармянскім раённым Саветам дэпутатаў паспяхова рэалізавана 4 праекта, накіраваных на сацыялізацыю і інтэграцыю уразлівых слаёў насельніцтва.

У выніку доўгатэрміновага супрацоўніцтва грамадская арганізацыя не толькі наладзіла добрыя партнёрскія зносіны з мясцовымі сацыяльнымі службамі і органамі ўлады, але і атрымала паспяховы досвед працы з людзьмі, якія знаходзяцца ў ЦЖС.

У дадзеным праекце да ўжо сфарміраванага партнёрскага кансорцыуму далучыўся Барсукоўскі сельскі выканаўчы камітэт, на тэрыторыі якога ў в. Барсукі ствараецца пляцоўка для пастаяннай працы Цэнтра нефармальнай адукацыі. Ужо уладкаваны памяшканні для правядзення заняткаў, закуплена неабходнае абсталяванне і матэрыялы.

З 4 мая распачата навучанне першай групы. Да пачатку заняткаў спецыяльна для мэтавай групы была распрацавана Праграма, заснаваная на прынцыпах дуальнай адукацыі. Яна складаецца з трох кампанентаў (адукацыйных модуляў), якія рэагуюць на найбольш значныя праблемы і патрэбы мясцовых жыхароў, што апынуліся ў ЦЖС: інфармацыя пра сацыяльныя правы і магчымасці атрымаць падтрымку ў ЦЖС; аказанне дапамогі ў вырашэнні праблемы занятасці і самазанятасці; стварэнне ўмоў для сумеснай мастацкай творчасці.

У працэсе нефармальнага навучання ўдзельнікі не толькі спасцігаюць асновы тэарэтычнай падрыхтоўкай па важных для іх напрамках, але і займаюцца мастацкай творчасцю - асвойваюць асаблівасці працы з тканінай ў тэхніцы пэчворк.

Пэчворк - гэта від рукадзелля, у якім з кавалачкаў тканіны - шматкоў ствараюцца непаўторныя маляўнічыя вырабы - сувеніры, сумкі і г.д. У працэсе гэтай творчасці ўдзельнікі заняткаў атрымліваюць навыкі працы на швейнай машынцы, вучацца мастацтву стварэння каляровых кампазіцый з тканіны, далучаюцца да творчасці. Магчыма, для кагосьці гэты занятак у далейшым вырашыць праблему занятасці: навучаны гэтаму мастацтву майстар стане рамеснікам.

Як паказалі першыя заняткі, у навучэнцаў праяўляюцца выдатныя здольнасці да розных відаў рамесніцтва. У іх з'явілася добрая матывацыя і цікавасць да далейшага навучання, якое дапаможа ім выйсці з ЦЖС.

Першыя вынікі рэалізацыі праекта абнадзейваюць. На пачатак чэрвеня 2018 года запланавана абмеркаванне напрацаванага за першы квартал рэалізацыі праекта досведу на пасяджэнні пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях і праблемах пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС сярод Кармянскага раённага Савета дэпутатаў з удзелам усіх партнёраў і зацікаўленых асоб.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.