Стварэнне “новай нармальнасці” - роля навучання і адукацыі дарослых ў барацьбе з каранавіруснай пандэміяй

Грамадства па ўсім свеце моцна пацярпела ад каранавіруса (COVID-19). Людзі пакутуюць у паўсядзённым жыцці і занепакоеныя наступствамі для іх здароўя, працы і дабрабыту. Сярод найбольш пацярпелых - мільёны бедных людзей, якія губляюць свае даходы, жанчыны, якія пацярпелі ад гендарнага гвалту, і мігранты, якія пакутуюць ад таго, што ў дачыненні да іх расце ксенафобія.

Амаль ва ўсіх краінах свету правайдары адукацыі моладзі і дарослых вымушаныя часова зачыніць свае дзверы, што прывяло да драматычных наступстваў для ўстойлівасці гэтых устаноў, іх супрацоўнікаў і, не ў апошнюю чаргу, навучэнцаў. У той жа час навучанне і адукацыя дарослых могуць спрыяць змякчэнню наступстваў крызісу, прапануючы вельмі неабходную адукацыю і навучанне, а таксама падтрымліваючы сацыяльныя дзеянні, каб сфармаваць “новую нармальнасць”.

Заява на сайце галаўнога офіса (нямецкая мова).

DVV international як адзіная арганізацыя, арыентаваная на дапамогу ў развіцці краінам з транзытыўнай эканомікай праз падтрымку навучання і адукацыі дарослых, прапануе канцэпцыі таго, як яны могуць спрыяць барацьбе з крызісам, прапануючы сацыяльныя і адукацыйныя паслугі асабліва ўразлівым групам. У той жа час мы заклікаем урады і міжнародных актараў забяспечыць правайдарам навучання і адукацыі дарослых (дзяржаўным, прыватным і арганізацыям грамадзянскай супольнасці) і іх супрацоўнікам неабходныя рэсурсы, каб справіцца з гэтай сітуацыяй і забяспечыць устойлівую будучыню для сектара адукацыі дарослых. 

Выкарыстанне патэнцыялу навучання і адукацыі дарослых для барацьбы з крызісам

Навучанне і адукацыя дарослых - падсектар сістэмы адукацыі з сукупнасцю характарыстык, якія маюць асаблівае значэнне ў бягучай сітуацыі. Прадстаўленне паслугаў па навучанню і адукацыі дарослых моцна абумоўлена попытам, з’яўляецца гнуткім, пераважна нефармальным, арыентаваным на дзеянні  Зыходзячы з гэтага, правайдары і праекты па навучанні і адукацыі дарослых маюць патэнцыял для падтрымкі людзей рознымі спосабамі. Напрыклад, падтрымліваць бацькоў у арганізацыі хатняга навучання дзяцей альбо праз барацьбу з фэйкавымі навінамі пра прыроду віруса праз прадстаўлення надзейнага навучання па ахове здароў’я для ўсіх групаў насельніцтва

Распрацоўка новых прапановаў 

Па ўсім свеце адукацыйныя актыўнасці твар да твару абмежаваліся альбо цалкам  спыніліся. Як следства, навучэнцам не хапае магчымасці атрымліваць неабходную адукацыю. У гэтай сітуацыі хуткае развіццё віртуальнага навучання гуляе галоўную ролю. Гэта патрабуе інвестыцый у доступ да лічбавых тэхналогіяў, падвышэнне патэнцыялу - асабліва для настаўнікаў, і развіцця новых праграмаў адукацыі і навучання дарослых і падыходаў.

Забяспечыць устойлівую будучыню навучання і адукацыі дарослых

Для многіх, калі не большасці правайдараў навучання і адукацыі дарослых гэта крызіс экзістэнцыяльны. Разам з паменьшыўшыміся магчымасцямі атрымання прыбытку (напрыклад, праз унёскі навучэнцаў, па меньшай меры часовае скарачэнне праектнага фінансавання) правайдары навучання і адукацыі дарослых і вялікая колькасць трэнераў-фрылансераў сутыкнуліся з экзістэнцыяльнымі эканамічнымі выклікамі. . Роля грамадскасці і ўрадаў па ўсім свеце - забяспечыць выжыванне сектара навучання і адукацыі дарослых. Як і ў іншых сектарах адукацыйнай сістэмы, для гэтага неабходная прамая фінансавая падтрымка!

Забяспечыць прастору і магчымасці для працы над "светам, які мы хочам"

Пандэмія асвятліла шэраг праблемаў, якія стаяць перад нашым грамадствам: адсутнасць устойлівасці ў многіх супольнасцях, уздзеянне сацыяльныага раздзелення, пагроза змены клімату, рызыкі глабалізацыі - толькі калі назваць некалькі. Адукацыя і навучанне дарослых можа забяспечыць прастору для моладзі і дарослых для разважанняў над рашэннямі і падрыхтаваць іх, каб яны маглі спрыяць станоўчай трансфармацыі.

Нацыянальныя урады, арганізацыі па развіцці і міжнародныя агенцыя могуць зрабіць шматтдля падтрымкі навучання і адукацыі дарослых:

  • Падтрымаць партнёраў і сеткі ў іх намаганнях адстойваць разуменне адукацыі як грамадскай выгоды. Навучанне і адукацыя дарослых павінны быць прызнаныя і прафінансаваныя як неад'емная частка сістэмы адукацыі.
  • Падтрымаць правайдэраў навучання і адукацыі дарослых у іх намаганнях стварыць новыя, арыентаваныя на попыт лічбавыя навучальныя магчымасці і забяспечыць навучэнцам магчымасць іх выкарытоўваць. Лічбавы доступ для ўсіх павінен стаць грамадскай выгодай, такой як вада ці электрычнасць.
  • Забяспечыць гнуткія, спецыяльна распрацаваныя схемы фінансавання для абароны інстытуцыянальнага складніка і асноўных супрацоўнікаў галоўных  правайдараў і сетак сферы навучання і адукацыі дарослых.

DVV International бачыць сваю ролю ў падтрымцы сваіх партнёраў, каб яны маглі найлепшым чынам справіцца з наступствамі каранавіруснага крызісу і распрацаваць новыя фарматы для асноўных паслугаў навучання і адукацыі дарослых у адказ на гэты крызіс. 

Установа працягне быць рэпрэзентаванай у больш чым 30 краінах і выкарыстоўваць сваю экспертызу ў адаптацыі структураў навучання і адукацыі дарослых і іх паслугаў згодна з новымі патрэбамі. . Каранавірус - гэта сусветны крызіс, і мы павінны гарантаваць, што рэакцыя на яго будзе сапраўды глабальнай і накіраванай на “новую, устойлівую нармальнасць”, дзе навучанне і адукацыя дарослых прызнаецца ў ва ўсіх вымярэннях.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.