Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у Беларусі ў супрацоўніцтве з Моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Гісторыка» запрашае стаць куратарам у рамках II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці»[i] і прыняць удзел у адным з 3-х навучальных семінараў для куратараў.
1-й семінар адбудзецца 15-16 лістапада 2019 г. у Мінску для куратараў прыярытэтна з Мінскай і Гомельскай абласцей;
2-й семінар адбудзецца 22-23 лістапада 2019 г. у Гродне для куратараў прыярытэтна з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;
3-ці семінар адбудзецца 13-14 снежня 2019 г. у Віцебску для куратараў прыярытэтна з Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Пры адборы ўдзельнікаў на кожны семінар у выключных выпадках разглядаюцца заяўкі ад удзельнікаў з іншых абласцей (не названых у якасці прыярытэтных).
Асноўная мэта двухдзённых семінараў – падрыхтаваць куратараў для аказання інфармацыйнай, кансультацыйнай і куратарскай падтрымкі ўдзельнікам II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці» (маладым людзям ва ўзросце 15-25 гадоў).
У рамках семінара яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з:
- канцэпцыяй конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці»;
- падыходам «вусная гісторыя» (што такое вусная гісторыя і вусна-гістарычнае інтэрв'ю, як арганізаваць і правесці вусна-гістарычнае даследаванне);
- асновамі працы з фота (роля фотадакументаў ў захаванні гісторыі, асаблівасці іх аналізу і інтэрпрэтацыі, работа з сямейным архівам);
- відамі творчага прадстаўлення конкурснай працы.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку і ўстаноў дадатковай адукацыі), актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый, музеяў, бібліятэк і г.д.
- гатовыя арганізаваць працу вучняў у рамках конкурсу і аказваць інфармацыйную, кансультацыйную, куратарскую падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай работы.
Умовы ўдзелу:
Удзел у семінарах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і раздатачныя матэрыялы. Для іншагародніх удзельнікаў - пражыванне і кампенсацыю транспартных выдаткаў (кампенсацыя на падставе арыгіналаў білетаў на грамадскі міжгародні транспарт).
Адбор куратараў для ўдзелу ў семінарах будзе праходзіць на конкурснай аснове.
Пры адборы ўвага будзе звяртацца на:
- прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі;
- прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных арганізацый (дзяржаўных / недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, клубаў, музеяў, бібліятэк і г.д.);
- наяўнасць у куратара канкрэтнага ўдзельніка /-каў, гатовых прыняць удзел у конкурсе;
- наяўнасць цікавай і арыгінальнай тэмы для правядзення гістарычнага даследавання і падрыхтоўкі конкурснай работы;
- высокая матывацыя да ўдзелу ў семінары і праекце ў цэлым.
Для ўдзелу ў адным з адукацыйных семінараў неабходна запоўніць электронную форму заяўкі па спасылцы.
Тэрмін падачы заявак для ўдзелу:
у Мінску да 11.11.2019 (да 12.00);
у Гродне да 18.11.2019 (да 12.00);
ў Віцебску да 09.12.2019 (да 12.00).
Кантакты:
+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97 (Ліяна)
+375 29 852 13 18 (Кастусь)
[i]Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Беларусі ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0». З больш падрабязнай інфармацыяй і палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца на сайце pazakadram.tilda.ws.