Трэнеры-пачаткоўцы ў сферы нефармальнай адукацыі працягваюць навучанне ў «Школе адукатараў»

У межах адукацыйнага курса арганізаваны семінары для мясцовых і рэгіяльных трэнераў

З 8 па 12 верасня і 14 па 18 верасня 2016 г.  у наваколлі Гомеля (база адпачынку «Ранча») адбудзецца другі модуль адукацыйнага курса для мясцовых і рэгіянальных трэнераў «Школа адукатараў» у рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць».

Асноўнай мэтай «Школы» з’яўляецца падрыхтоўка мясцовых і рэгіянальных спецыялістаў для правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання. Тэмай семінараў на гэты раз стане «Дызайн адукацыйных праграм для дарослых», чакаецца ўдзел каля 44 пачаткоўцаў трэнераў у сферы адукацыі дарослых з усіх абласцей Беларусі. Падчас семінараў ўдзельнікі пазнаёмяцца з тэорыямі вучэння, матывацыйнымі, псіхалагічнымі і сацыяльнымі асаблівасцямі навучання дарослых, досведам Германіі, а таксама змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы пры планаванні адукацыйных праграм для мэтавых груп у сваіх рэгіёнах.

Трэнерская каманда другога модуля «Школы» складаецца з дасведчаных беларускіх трэнераў у сферы нефармальнай адукацыі і спецыяліста з Германіі – выкладчыка Народнага універсітэта г.Кам (Баварыя, ФРГ). Навучанне ў рамках доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы «Школа адукатараў» праходзіць у тым ліку і выдалена, праз выкананне хатніх заданняў, першым з якіх стала правядзенне ўдзельнікамі аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі ў сваім рэгіёне. Падчас працы «Школы» ўдзельнікі ўжо атрымалі магчымасць пашырыць спектр сваіх ведаў пра асаблівасці сферы адукацыі дарослых у Беларусі і Германіі, яго значэнне ў іх ўласным сацыяльным кантэксце, грамадзянскую адукацыю як пра адзін з прыярытэтаў для адукацыі дарослых. Адукацыйныя модулі «Школы адукатараў» падрыхтаваны на аснове Глабальнай праграмы навучання і адукацыі дарослых Curriculum GlobALE ​​(распрацавана DVV International і Нямецкім інстытутам адукацыі дарослых), якая вызначае базавую кваліфікацыю выкладчыкаў сферы адукацыі дарослых ва ўсім свеце. Прынцыпы і міжнародныя стандарты адукацыі дарослых, а таксама асноўныя кампетэнцыі, якімі павінны валодаць спецыялісты сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, адлюстраваны ў змесце і метадалагічным кампаненце «Школы адукатараў». Доўгатэрміновая адукацыйная праграма «Школа адукатараў» праводзіцца ў рамках праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Трохгадовы праект накіраваны на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.