Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе на лепшы бізнес-праект у сферы крэатыўнай эканомікі

Прадстаўнікі Віцебска і Гомеля (прыватныя асобы або каманды) запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на лепшы бізнес-праект (стартап) у сферы крэатыўнай эканомікі. Конкурс арганізуецца ў рамках праграмы «<link be belarus praekty sumesnaja-pragrama-gorad-jaki-navuchaecca-dlja-krehatyunai-ehkanomiki>Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі», якая рэалізуецца Прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі сумесна з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы, Асацыяцыяй бизнеc-адукацыі і Aсветніцкай установай «Сацыяльныя інтэрвенцыі».

Мэта конкурса – садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў пілотных гарадах праграмы, Віцебску і Гомелі, шляхам падтрымкі мясцовых бізнэс-праектаў сферы крэатыўнай эканомікі – у тым ліку, у сферы рэкламы, архітэктуры, рамёстваў, дызайну, інтэрактыўных забаўляльных праграм, выканаўчых мастацтваў, інфармацыйных тэхналогій, мас-медыя і інш.

 

Заяўнікам у рамках конкурса могуць выступаць фізічныя асобы і групы фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць або якія з'яўляюцца членамі арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі пілотных гарадоў праграмы – Віцебска і Гомеля.

Агульны аб'ём фінансавых сродкаў конкурса складае 5200 еўра (уключна падаткі). Усяго будуць падтрыманы 4 бізнес-праекты (па 2 у кожным пілотным горадзе – Віцебску і Гомелі).

Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

1 этап (да 19 студзеня 2018 года) уключае ў сябе падачу заявак у Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 1). Для адабраных удзельнікаў будзе арганізавана кансультацыя па падрыхтоўцы поўнай версіі заяўкі на 2 этап конкурса.

2 этап (да 19 лютага 2018 года) уключае ў сябе падачу поўнай версіі заяўкі ў Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 2).

3 этап (да 5 сакавіка 2018 года) уключае рашэнне Адборачнага камітэта і абвяшчэнне пераможцаў.

 ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ НЕАБХОДНА:

- уважліва азнаёміцца ​​з Палажэннем аб конкурсе па спасылцы;

- запоўніць форму заяўкі згодна з Дадаткам 1 на рускай або беларускай мове (форму заяўкі таксама можна запытаць па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by);

- накіраваць заяўку згодна з Дадаткам 1 у электронным выглядзе на адрас pristrom@dvv-international.by з паметкай «На конкурс бізнес-праектаў» не пазней за 19 студзеня 2018 года.

Пра вынікі адбору 1 этапа ўдзельнікі конкурса будуць праінфармаваныя не пазней за 5 лютага 2018 года.

З пытаннямі і па папярэднюю кансультацыю можна звяртацца ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (ФРГ) у РБ па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97, (029) 257 43 97 (кантактная асоба – Прыстром Наталля).

 

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.