Запрашаем PR-спецыяліста на ўмовах частковай занятасці

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь Запрашаем PR-спецыяліста на ўмовах частковай занятасці.

Праца па пасоўванні тэматычных кірункаў дзейнасці Прадстаўніцтва (адукацыя асуджаных, крэатыўная эканоміка, адукацыя дарослых).

 

Абавязкі:

·         Падрыхтоўка рэлізаў і іншых медыя-матэрыялаў

·         Напісанне навін для сайта арганізацыі і старонкi ў facebook

·         Распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйных планаў для праектаў арганізацыі

·         Распрацоўка друкаваных матэрыялаў для арганізацыі і яе праектаў

·         Зносіны з журналістамі

 

Патрабаванні:

• Вопыт працы ў сферы PR не менш чым за 2 гады

• Камунікатыўныя навыкі / камунікабельнасць

• Уменне працаваць у рэжыме мультызадачнасцi

• Наяўнасць кантактаў у СМІ

• Імкненне да прафесійнага развіцця

 

Валоданне ангельскай мовай і досвед працы ў недзяржаўнай арганізацыі вітаецца.

Умовы: частковая занятасць у перыяд верасень-снежань 2018.

Для запрашэння на субяседаванне патэнцыйным кандыдатам трэба не пазней за 5 верасня 2018 г. накіраваць сваё рэзюмэ на наш email – info@dvv-international.by.