Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы, Асацыяцыяй бізнес-адукацыі і асветніцкай установай «Сацыяльныя інтэрвенцыі» запрашае прадстаўнікоў Віцебска і Гомеля прыняць удзел у двухдзённых трэнінгах у рамках праграмы “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі”.
- Трэнінг у г. Віцебск пройдзе 23-24 лістапада 2017 года.
- Трэнінг у г. Гомель пройдзе 30 лістапада-1 снежня 2017 года.
У рамках трэнінгу ўдзельнікі пазнаёмяцца з канцэпцыямі “горад, які навучаецца” і “крэатыўная эканоміка” і іх рэалізацыяй у Беларусі, сфармулююць і агучаць бізнес-ідэі, якія могуць быць рэалізаваны ў рамках дадзеных канцэпцый, пазнаёмяцца з патрабаваннямі да конкурсу стартапаў, змогуць сфарміраваць каманды для рэалізацыі стартапаў па крэатыўнай эканоміцы для горада, які навучаецца.
Конкурс стартапаў будзе аб’яўлены ў снежні 2017 г. у рамках сумеснай праграмы “Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі”. У выніку конкурсу будзе адабрана і падтрымана 4 стартапы (па 2 у кожным горадзе – Віцебску і Гомелі).
Трэнеры і эксперты курса: А.Лугаўцова (Асацыяцыя бізнес-адукацыі), Д.Буткевіч (Асветніцкая ўстанова “Сацыяльныя інтэрвенцыі”), А.Ляўко (Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы).
Да ўдзелу ў трэнінгах прымаюцца:
індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў дзяржаўных/недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, крэатыўнага сектара эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.), прадпрымальнікаў г. Віцебск і г. Гомель;
групавыя заяўкі ад каманд з 3-4 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сектары –дзяржаўныя/недзяржаўныя ўстановы адукацыі, грамадскія арганізацыі, крэатыўны сектар эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.), прадпрымальнікі г. Віцебск і г. Гомель.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:
- ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці ў г. Віцебск ці г. Гомель;
- праца (членства) у дзяржаўнай/недзяржаўнай установе адукацыі, грамадскай арганізацыі, сферы крэатыўнай эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.);
- наяўнасць інавацыйнай ідэі, якая магла б стаць асновай для распрацоўкі стартапа.
- высокая матывацыя да ўдзелу ў трэнінгу.
Умовы ўдзелу:
Удзел у трэнінгах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем (абеды і кава-паўзы) і раздаткавымі матэрыяламі.
Для ўдзелу ў адукацыйным курсе трэба запоўніць заяўку па спасылцы:
- Віцебск – спасылка. Крайні тэрмін падачы – 12 лістапада 2017 г.
- Гомель – спасылка. Крайні тэрмін падачы – 19 лістапада 2017 г.
Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. У выніку адбору ў кожным горадзе будзе сфарміраваны састаў з 24 удзельнікаў, у які прапарцыянальна ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаўных/недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, крэатыўнага сектара эканомікі (рэклама, архітэктура, дызайн, кінематаграфія, музыка, прэса, тэлебачанне, рамёствы і інш.).
Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней 17 лістапада 2017 г. для Віцебска і не пазней 24 лістапада 2017 г. для Гомеля.
Мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне рэалізацыі абласных стратэгій устойлівага развіцця на 2016-2025 гады пры дапамозе развіцця міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама прасоўвання ідэй крэатыўнай эканомікі і канцэпцыі “горад, які навучаецца” сярод прадстаўнікоў мясцовай улады, устаноў адукацыі, бізнесу і грамадзянскай супольнасці.
Кантакты: +375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97, +375 29 257 43 97 ці pristrom@dvv-international.by (Наталля Прыстром, менеджар праграмы).