Адукацыя на працягу ўсяго жыцця: мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў

У 2011 г. завяршылася рэалізацыя праекта «Адукацыя на працягу ўсяго жыцця: мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў» (2010-2011) у межах Праграмы падтрымкі Беларусі (FpB). Праект ажыццяўляўся Прадстаўніцтвам ў супрацоўніцтве з ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і быў накіраваны на павышэнне якасці адукацыйных паслуг у Беларусі. У рамках праекта былі рэалізаваны наступныя дзеянні:

  • Папярэдні аналіз сітуацыі ў сістэме адукацыі дарослых у РБ па пытанні падрыхтоўкі і патрабаванняў да кваліфікацыі выкладчыкаў. Былі прааналізаваны вучэбныя планы па педагагічных спецыяльнасцях, дысертацыйныя даследаванні, даступная вучэбна-метадычная літаратура, а таксама прадстаўлены агляд праектаў недзяржаўных актораў, якія ў той ці іншай форме прапануюць падрыхтоўку і / альбо павышэнне кваліфікацыі для спецыялістаў па навучанні дарослых. Вынікі аналізу былі прадстаўлены ў зводнай справаздачы, якая даступна шырокай грамадскасці на сайце Прадстаўніцтва ў раздзеле «Публікацыі». 
  • Правядзенне азнаямленчага візіту для групы беларускіх экспертаў у Польшчу (Варшава, Торунь, Гданьск) і міжнароднага круглага стала па пытаннях навучання андрагогаў. Для знаёмства з досведам трансфармацыі сістэмы адукацыі дарослых, а таксама вывучэння досведу польскіх універсітэтаў па падрыхтоўцы андрагогаў быў арганізаваны тыднёвы візіт для 8 беларускіх экспертаў, які завяршыўся круглым сталом з удзелам польскіх экспертаў па абмеркаванні прапанаванай структуры мадэльнага навучальнага курсу ў Беларусі.
  • Распрацоўка мадэльнай праграмы падрыхтоўкі андрагогаў ў сістэме ПК і ПК Беларусі і правядзенне двух навучальных курсаў для андрагогаў, складзеных на аснове распрацаванай праграмы. Быў распрацаваны навучальны план мадэльнага курсу ў сістэме павышэння кваліфікацыі на 40 вучэбных гадзін. Курс быў зацверджаны і апрабаваны на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў форме пяцідзённага курсу для прадстаўнікоў сістэмы павышэння кваліфікацыі і трохдзённага семінара для практыкаў адукацыі дарослых з дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў. Абодва семінара прайшлі паспяхова і пацвердзілі актуальнасць тэмы праекта.
  • Публікацыя метадычных рэкамендацый і праграмы падрыхтоўкі андрагогаў у сістэма ПК і ПК. У апублікаваным дапаможніку «Мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў» прадстаўлены навуковыя, навукова-метадычныя, нарматыўныя і практычныя матэрыялы ў галіне арганізацыі і зместу адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі дадатковай адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі андрагогаў – прафесарска-выкладчыцкага складу сістэмы дадатковай адукацыі дарослых і трэнераў ініцыятыўных адукацыйных праектаў для дарослых. Дапаможнік змяшчае 314 старонак і быў апублікаваны ў колькасці 300 асобнікаў. Публікацыю можна знайсці на сайце Прадстаўніцтва ў раздзеле «Публікацыі».
  • Правядзенне заключнага міжнароднага круглага стала, мэтай якога з’яўлялася прэзентацыя распрацаванай праграмы і апублікаванага выдання, а таксама абмеркаванне перспектыў далейшай прафесіяналізацыі адукацыі дарослых у РБ. У круглым стале прынялі ўдзел каля 70 прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі, навукова-даследчых устаноў, камерцыйных цэнтраў АД і грамадскіх асветніцкіх арганізацый, СМІ, а таксама замежныя эксперты з Германіі, Сербіі, Украіны і Малдовы.  

Распрацаваная мадэльная праграма падрыхтоўкі андрагогаў была зацвержана навуковым саветам ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і ўключана ў план Акадэміі на 2012 г. у якасці курсу павышэння кваліфікацыі. Дзякуючы ўдзелу прадстаўнікоў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый у апрабацыі мадэльнай праграмы сфарміравалася сетка мультыплікатараў, здольных і гатовых садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню культуры навучання дарослых ў самых шырокіх адукацыйных колах Беларусі.

Кантактная асоба

Глава Прадстаўніцтва

Галіна Верамейчык

+375(17) 207 98 35
veramejchyk@dvv-international.by

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.