Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі

Праект «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» – цэнтральны праект Прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 г. разам з адкрыццём Прадстаўніцтва і фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ). У межах гэтага праекта, накіраванага на станаўленне эфектыўнай і дзейснай сістэмы адукацыі дарослых, праходзіць большасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам і партнёрскімі арганізацыямі ў Беларусі.

У праекце «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» вылучаюцца тры прыярытэтных накірункі, вызначаных Прадстаўніцтвам для дзейнасці на тэрыторыі Беларусі:

1. Пашырэнне спектра паслуг у адукацыі дарослых для ЎСІХ мэтавых груп. Пры гэтым асноўнымі мэтавымі групамі, на якія арыентуецца Прадстаўніцтва і партнёрскія арганізацыі, з’яўляюцца групы насельніцтва, якія па якіх-небудзь прычынах маюць абмежаваны доступ да адукацыі: беспрацоўныя, зняволеныя, сельскае насельніцтва, пажылыя людзі і інш. Сярод арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Прадстаўніцтвам, – як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у сферы адукацыі дарослых. Так, напрыклад, УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», супрацоўніцтва з якім пачалося з першага года існавання Прадстаўніцтва, займаецца распрацоўкай і апрабацыяй мадэльных праектаў прафесійнай адукацыі для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва. Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты» рэалізоўвае адукацыйныя праграмы для зняволеных і г.д.

2. Умацаванне арганізацый АД і развіццё сеткавых кантактаў. У рамках дадзенага напрамку Прадстаўніцтва самастойна і ў супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць мерапрыемствы (семінары, круглыя сталы і г.д.) для павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, для абмену досведам паміж імі.

Намаганні Прадстаўніцтва на дадзеным узроўні накіраваны таксама на забеспячэнне магчымасцяў для сеткавага ўзаемадзеяння беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы ОВ. Акрамя таго, Прадстаўніцтва ставіць перад сабой мэту зрабіць магчымым узаемадзеянне беларускіх спецыялістаў з калегамі з іншых краін. Так, у Беларусі штогод праводзяцца мерапрыемствы міжнароднага маштабу, якія даюць магчымасць для абмену досведам экспертам з Беларусі, Украіны, Малдовы, іншых краін СНД. Акрамя таго, Прадстаўніцтва садзейнічае ўдзелу беларускіх экспертаў у мерапрыемствах па тэме ОВ, якія праводзяцца за межамі Беларусі.

Адной з задач, якія ставіць перад сабой Прадстаўніцтва на гэтым узроўні, з’яўляецца таксама навучанне кіруючых работнікаў менеджменту ў сферы АД. 

3. Лабіраванне і прасоўванне адукацыі дарослых. У рамках дадзенага напрамку Прадстаўніцтва бачыць сваёй задачай інфармаванне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, ўрада і шырокай грамадскасці аб неабходнасці і магчымасцях адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Акрамя таго, у ходзе мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прадстаўніцтвам, прафесійныя колы атрымліваюць інфармацыю аб актуальнай сітуацыі і перспектывах развіцця АД ў нашай краіне і за мяжой.

Асобна трэба сказаць, что ў межах праекта «Развіццё адукацыі дарослых у Беларусі» увага надаецца таксама такому накірунку, як садзейнічанне вывучэнню гісторыі, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных падыходаў і метадаў

Кантактная асоба

Глава Прадстаўніцтва

Галіна Верамейчык

+375(17) 207 98 35
veramejchyk@dvv-international.by

YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.