Рэгіянальныя галасы - Грамадзянская адукацыя дарослых для пашырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцяў ва Украіне і Беларусі
Мэтай праекта з'яўляецца ўмацаванне працэсаў дэмакратызацыі ва Ўкраіне і Беларусі з дапамогай праграм грамадзянскай адукацыі дарослых.
Заяўнікамі праекту з'яўляюцца нацыянальныя офісы Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) ва <link ukraine>Украіне і Беларусі, партнёрамі па імплементацыі з'яўляюцца дзве нацыянальныя асацыяцыі адукацыі дарослых ва Украіне і Беларусі.
На тэрыторыі Беларусі ў рамках праекта «Рэгіянальныя галасы - грамадзянская адукацыя дарослых для пашырэння правоў і магчымасцяў лакальных супольнасцяў ва Украіне і Беларусі» сумесна з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы рэалізуецца праект «Рэгіянальныя галасы: эфектыўная нефармальная адукацыя да года малой радзімы».
Да рэалізацыі мерапрыемстваў праекта будуць прыцягнутыя 6 лакальных партнёрскіх арганізацый з 6 рэгіёнаў Украіны (Львоў/Сколе, Кіеў, Мікалаеў/Галіцынава, Херсон, Запарожжа/Мелітопаль, Сумы) і 3 лакальныя партнёрскія арганізацыі з 2 рэгіёнаў Беларусі (Віцебск, Гродна). У Беларусі партнёрамі праекта выступаюць тры сяброўскія арганізацыі Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы:
- Віцебскае аддзяленне грамадскай арганізацыі "Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых" (YMCA Віцебск);
- Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ";
- Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый".
Праект будзе рэалізоўвацца з 1 траўня 2018 года па 1 кастрычніка 2019 года і ахопіць больш за 1500 чалавек.
Праектам прадугледжаныя наступныя мерапрыемствы:
- Ўступны вэбінар;
- Трохдзённая прэзентацыя-воркшоп у Менску “Распрацоўка праграм па грамадзянскай адукацыі для дарослых на аснове выяўленых патрэбаў, частка 1";
- Анлайн-кансультацыі з экспертамі;
- Даследаванне патрэбаў мясцовых супольнасцяў у 6 украінскіх і 3 беларускіх рэгіёнах праекта;
- Чатырохдзённая восеньская акадэмія ў г. Мікалаеў, Украіна "Распрацоўка праграм па грамадзянскай адукацыі для дарослых на аснове выяўленых патрэбаў - частка 2”;
- Вэбінар па ўзаемным навучанні «”Адукацыя дарослых - ключ да развіцця супольнасці”:
- Рэгіянальныя круглыя сталы “Ўмацаванне развіцця супольнасцяў праз адукацыі дарослых” у 6 украінскіх і 3 беларускія рэгіёнах праекта;
- Другая сустрэча каманды праекта, вэбінар;
- Нацыянальныя круглыя сталы ва Украіне і Беларусі;
- Рэалізацыя мікрапраектаў ў 6 украінскіх і 3 беларускіх рэгіёнах праекта;
- Выніковы вэбінар.