Адбыўся апошні модуль адукацыйнага курса «Школа менеджэраў»

З 25 па 29 жніўня 2017 адбыўся завяршальны, трэці модуль адукацыйнага курса “Школа менеджэраў”, прысвечаны тэме «Сеткавае ўзаемадзеянне, адвакатаванне і выкарыстанне сучасных каналаў камунікацыі» для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і мясцовых ініцыятыў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Каманда беларускіх трэнераў (Віталі Нікановіч, трэнер, намеснік старшыні «Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА» і Вераніка Садоўнікава, трэнер-кансультант, фасілітатар, каардынатар адукацыйных праектаў грамадскай арганізацыі YMCA Belarus) і замежнага эксперта (Дзітхард Хайндорф, народны ўніверсітэт г.Гановера) аб'ядналіся для азнаямлення ўдзельнікаў з магчымасцямі ІКТ у працы менеджэра адукацыйных праграм, з формулай эфектыўнага партнёрства, платформамі для “сеткавання”, а таксама спосабамі і тэхналогіямі адвакатавання на прыкладзе паспяховых інфармацыйных кампаній у Беларусі і Германіі.

Доўгатэрміновы адукацыйны курс «Школа менеджэраў», які стартаваў у маі 2017 г., прадугледжваў павышэнне ўзроўня кампетэнцыі ўдзельнікаў у распрацоўцы і распаўсюджванні праграм грамадзянскай і нефармальнай адукацыі, умацаванне навыкаў выкарыстання сучасных каналаў камунікацыі, а таксама авалоданне ведамі і ўменнямі ў падрыхтоўцы праектных заяў і кіраванні праектамі. Умацаванне патэнцыялу НДА немагчыма  цяпер без разумнага планавання дзейнасці, фандрайзінгу, правядзення і прасоўвання сваіх мерапрыемстваў - менавіта садзейнічанне развіццю такіх прафесійных кампетэнцый людзей, якія будуць рэалізоўваць сацыяльныя і адукацыйныя праграмы і праекты ў будучыні, і было мэтай правядзення Школы.

Чакаецца, што выпускнікі Школы ў далейшым будуць прымаць актыўны ўдзел у працы Клуба адукатараў – сумеснай камунікатыўнай пляцоўкі для адукатараў, менеджэраў, актывістаў мясцовых ініцыятыў – для абмеркавання і вырашэння актуальных пытанняў у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі дарослых.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.