Адукацыя – інструмент развіцця крэатыўнага патэнцыялу чалавека і грамадства

Узаемасувязь навучання на працягу ўсяго жыцця, крэатыўных індустрый і эканамічнай канкурэнтаздольнасці краіны абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі «Горад, якi навучаецца, для крэатыўнай эканомікі», якая прайшла 5-6 кастрычніка 2017 года ў Інстытуце менеджменту і бізнес-тэхналогій БДУ.

У мерапрыемстве ўдзейнiчала больш за 70 прадстаўнікоў органаў мясцовай улады і парламента Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў адукацыі і прыватных трэнінгавых цэнтраў, грамадскіх арганізацый і ўстаноў, камерцыйнага сектара і міжнародных агенцтваў.

З прывітальным словам з беларускага боку выступіў Дзяніс Канапацкі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Наталля Шчасновіч, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, і Таццяна Старынская, Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі таксама Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дзетмар, рэгіянальны дырэктар DVV International ва Украіне, Беларусі і Малдове Беціна Бранд і выканаўчая дырэктарка Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Астрыд Зам.

Першы дзень канферэнцыі быў прысвечаны знаёмству з міжнародным вопытам: менеджэр праектаў Інстытута адукацыі на працягу жыцця ЮНЕСКА спадар Сунг Лі прадставіў механізм уступлення ў Глабальную сетку гарадоў-навучэнцаў ЮНЕСКА; спадарыня Алена Альбертоўская (Народны універсітэт г.Гельзенкірхен) распавяла пра 20-гадовы вопыт Гельзенкірхена як горада-навучэнца, а менеджэр кластэра «Культурная і крэатыўная эканоміка» адміністрацыі г.Регенсбург спадар Себасціян Кноп прывёў прыклады развіцця крэатыўнай эканомікі ў сваім горадзе. Вопытам рэалізацыі канцэпцыі «горад, якi навучаецца» на постсавецкай прасторы падзяліліся эксперты Сяргей Прыйма і Святлана Бойка з г.Мелітопаль, Украіна.

У беларускіх удзельнікаў таксама была магчымасць задаць замежным і беларускім экспертам пытаннi, якія іх цікавілі: крытэрыі ацэнкі дзейнасці гарадоў, якiя навучаюцца, і формы іх узаемадзеяння паміж сабой, сінхранізацыя крэатыўных індустрый і рэальнага сектара эканомікі, матывацыя мясцовых жыхароў любога ўзросту да ўдзелу ў адукацыйных праграмах, пошук рэсурсаў і інш.

У ходзе групавой працы прадстаўнікі Віцебска і Гомеля (пілотных гарадоў праграмы «Горад, якi навучаецца, для крэатыўнай эканомікі») вызначылі бліжэйшыя крокі па ўкараненні канцэпцыі «горад, якi навучаецца» і развіцці крэатыўнай эканомікі: папулярызацыя сярод шырокай грамадскасці з дапамогай сацыяльных сетак, стварэнне адзінага інфармацыйнага рэсурсу аб даступных адукацыйных магчымасцях, правядзенне тэматычных мерапрыемстваў.

Міжнародная канферэнцыя «Горад, якi навучаецца, для крэатыўнай эканомікі» арганізавана ў межах <link be belarus praekty sumesnaja-pragrama-gorad-jaki-navuchaecca-dlja-krehatyunai-ehkanomiki>аднайменнай праграмы і з'яўлялася адным з мерапрыемстваў Тыдняў Германіі-2017 і Тыдняў устойлівага развіцця Праграмы падтрымкі Беларусі.

Бліжэйшымі мерапрыемствамі праграмы стануць трэнінгі для прадстаўнікоў адукацыйных устаноў, грамадскіх арганізацый і малога і сярэдняга бізнесу ў Віцебску і Гомелі, а таксама конкурс стартапаў.

Кантакты: +375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97, +375 29 257 43 97

pristrom@dvv-international.by (Наталля Прыстром, менеджэр праграмы)