Каманда Прадстаўніцтва прадставіла канцэпцыю «горад, які навучаецца» у Гомелі

5 верасня 2017 года рэалiзацыя праграмы «Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі» працягнулася круглым сталом у Гомелі. Мерапрыемства прайшло на базе Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы мясцовых органаў улады.

Удзельнiкамi круглага стала былi спецыялiсты Гомельскага гарадскога выканаўчага камiтэта, прадстаўнiкi дзяржаўных (унiверсiтэтаў i каледжаў) i камерцыйных адукацыйных устаноў, турыстычнага бiзнэсу, мiжнародных агенцтваў i грамадскiх арганiзацый.

У рамках праграмы была праведзена прэзентацыя канцэпцый «горад, які навучаецца» i «крэатыўная эканомiка», а таксама прадстаўлена рэтраспектыва дзейнасцi Прадстаўнiцтва i партнёрскiх арганiзацый у Гомелі. Яскравым прыкладам крэатыўнай эканомiкі падзялiлася Генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Фiлонава Марына Ўладзiмiраўна, якая паведаміла пра фармiраванне iмiджу горада Гомель i яго пазіцыянаванне на еўрапейскай прасторы.

Дыскусiйная частка мерапрыемства прысвячалася абмеркаванню перспектыў укаранення элементаў канцэпцыi «горад, які навучаецца» у г.Гомель як інструмента дасягнення мэтаў устойлівага развiцця. 

Прадстаўнiцтва ажыццяўляе у Гомелі i Гомельскай вобласцi адукацыйную i асветнiцкую дзейнасць у супрацоўнiцтве з мясцовымi партнёрамi з 2010 года. Так, у 2015-2017 гадах у супрацоўнiцтве з ГAГА «Сацыяльныя праекты» быў рэалiзаваны праект «Адукацыя адчыняе дзверы», якi быў напраўлены на пашырэнне доступу да адукацыi асуджаных. Аднак з канцэпцыяй «горад, які навучаецца» каманда Прадстаўнiцтва выступiла у Гомелі ўпершыню – далейшая праца па тэме будзе весцiся рабочай групай, якая была створана па выніках круглала стала.

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.