Новыя адукацыйныя магчымасці для асуджаных Гомельскай вобласці

На базе 6 папраўчых устаноў Гомельскай вобласці пачата рэалізацыя адукацыйных праектаў для асуджаных.

На базе 6 папраўчых устаноў Гомельскай вобласці пачата рэалізацыя адукацыйных праектаў для асуджаных. 500 чалавек пройдуць навучанне па 12 адукацыйных праграмах, накіраваных на атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, развіццё жыццёвых навыкаў, фарміраванне сацыяльных кампетэнцый, атрыманне дадатковых прафесійных навыкаў.

У красавіку 2016 г. стартавалі 6 адукацыйных праектаў у папраўчых установах рознага тыпу (папраўчых калоній, папраўчых калоній адкрытага тыпу, арыштнага дома) г.Мазыра, г. Гомеля, г.п. Зарэчча. На працягу 2016 г. у рамках праектаў будуць апрабаваны розныя формы і метады адукацыйнай дзейнасці з асуджанымі. Мужчыны і жанчыны, якія ўпершыню ці паўторна адбываюць пакаранне, атрымаюць новыя прафесіі «Пячнік», «Аператар ЭВМ», «Зваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах», «Цырульнік», «Майстар па манікюры і візажыст». Таксама яны змогуць навучыцца працы на кампутары, умацаваць веды па вядзенні хатняй гаспадаркі і асабістага бюджэту, набыць навыкі бесканфліктных паводзінаў і вопыт валанцёрскай дзейнасці, атрымаць вышэйшую адукацыю дыстанцыйным спосабам.

Навучанне дазволіць асобам, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, не толькі авалодаць новымі ведамі, уменнямі і навыкамі, развіць творчыя здольнасці, але таксама будзе спрыяць іх асобаснага развіцця, сацыяльнай адаптацыі, вядзенню правапаслухмянага ладу жыцця пасля вызвалення.
Рэалізацыя адукацыйных праграм стала магчымая дзякуючы міжнароднаму праекту «Адукацыя адчыняе дзверы», які рэалізуецца сумесна Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь, Гомельскім абласным грамадскім аб’яднаннем «Сацыяльныя праекты» і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

Дадатковую інфармацыю аб праекце можна атрымаць у Прадстаўніцтве зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь:
dvv-international.by
Тэл .: +375 (17) 207 98 35, +375 (29) 171 93 97
Эл. пошта: malinina@dvv-international.by
Кантактная асоба – Марына Малініна, менеджэр праекта «Адукацыя адчыняе дзверы»

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.