VI Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 7-9 ліпеня 2016 года

Запрашаем вас прыняць удзел у VI Фестывалі нефармальнай адукацыі, які адбудзецца 7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў па адрасе: г.Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, якія падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
З мэтай прасоўвання ролі і развіцця магчымасцяў нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі ў рамках VI Фестывалю мы імкнемся:
- Арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі на прынцыпах інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі прасторы адукацыі дарослых;
- Абмеркаваць беларускі і замежны вопыт па тэматычных напрамках Фестывалю;
- Садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння і партнёрства паміж удзельнікамі.
У якасці базавага дакумента (змястоўнай рамкі) Фестывалю ў 2016 годзе будзе выкарыстаны "Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі" Еўрапейскай асацыяцыі адукацыі дарослых.
У 2016 годзе Фестываль праводзіцца ў рамках праекта"Вучыцца, каб дзейнічаць".
Галоўнымі тэматычнымі напрамкамі Фестывалю стануць:
• Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст
• Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел
• Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця
• Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця
• Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі)
Канчатковая праграма Фестывалю будзе сфармавана на падставе пададзеных і адабраных заявак.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца:
прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, індывідуальныя прадпрымальнікі;
дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі, якія займаюцца распрацоўкай адукацыйнай палітыкі ў Беларусі;
прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (рэгіянальныя арганізацыі і ўстановы, працадаўцы), зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі, асабліва на рэгіянальным узроўні;
прадстаўнікі міжнародных арганізацый;
прадстаўнікі донарскіх арганізацый, якія інвестуюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
УВАГА! Асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў.

ФАРМАТ УДЗЕЛУ
- Арганізацыя майстар-класа па тэматычных напрамках Фестывалю;
- Прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта або праекта;
- Прэзентацыя арганізацыі ў рамках выставы;
- Удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;
- Вольны удзел.

РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
Усім удзельнікам неабходна зарэгістравацца не пазней за 16 мая 2016 года (уключна)!
Беларускім удзельнікам неабходна зарэгістравацца тут.
Замежным удзельнікам неабходна зарэгістравацца тут.
Вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомыя не пазней за 1 чэрвеня 2016 года.
Больш падрабязную інфармацыю пра фармат ўдзелу, фінансавыя умовы і г.д. вы зможаце знайсці ў інфалісце для ўдзельнікаў, а таксама на сайце www.adukatar.net. Папярэдняя праграма мерапрыемства даступная тут.
Арганізатарамі Фестывалю выступаюць Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (ФРГ) у РБ, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў.

КАНТАКТЫ
+375 29 318 77 18 (Кацярына), +375 29 171 93 97 (Іна)
ngofest2016@gmail.com
www.adukatar.net

ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.