Запрашаем да ўдзелу ў семінары для куратараў гістарычнага конкурсу

Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у супрацоўніцтве з Моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка” запрашае патэнцыяльных куратараў конкурсу “За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва” прыняць удзел у двухдзённым навучальным семінары.

Асноўная мэта семінара заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць куратараў для аказання інфармацыйнай, кансультацыйнай і куратарскай падтрымкі ўдзельнікам конкурсу “За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва” (моладзі ва ўзросце 15-25 гадоў).

У рамках семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з:

  • канцэпцыяй конкурсу “За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва”;
  • падыходам “вусная гісторыя” (што такое вусная гісторыя і вусна-гістарычнае інтэрв'ю, як арганізаваць і правесці вусна-гістарычнае даследаванне);
  • асновамі працы з фотадакументамі (роля фотадакументаў у захаванні гісторыі, асаблівасці іх аналізу і інтэрпрэтацыі, стварэнне дамашняга архіва);
  • відамі мультымедыйных прэзентацый і інтэрактыўных сэрвісаў Web 2.0 як спосабаў прадстаўлення інфармацыі і конкурсных прац.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку і ўстаноў дадатковай адукацыі), актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый, музеяў, бібліятэк і г.д.
  • гатовыя арганізаваць працу навучэнцаў у рамках конкурсу і аказваць інфармацыйную, кансультацыйную, куратарскую падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай працы.

Умовы ўдзелу:

Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і раздаткавымі матэрыяламі. Іншагародніх удзельнікаў – пражываннем і кампенсацыяй транспартных выдаткаў (кампенсацыя білетаў на грамадскі міжгародні транспарт).

Каб прыняць удзел ў адукацыйным курсе, трэба запоўніць заяўку па спасылцы да 13 снежня 2017 г.

Адбор куратараў для ўдзелу ў семінары будзе праходзіць на конкурснай аснове. Пры адборы ўвага будзе звяртацца на:

 

  • прапарцыянальны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі;
  • прапарцыянальны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных арганізацый (дзяржаўных/недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, клубаў, музеяў, бібліятэк і г.д.);
  • наяўнасць у куратара пэўнага ўдзельніка\аў, гатовых прыняць удзел у конкурсе;
  • наяўнасць цікавай і арыгінальнай тэмы для правядзення гістарычнага даследавання і падрыхтоўкі конкурснай працы;
  • высокую матывацыю да ўдзелу ў семінары і праекце ў цэлым.

 

Азнаёміцца с Конкурсным Палажэннем можна <link file:9339 download>тут.

Кантакты: +375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97 ці pazakadram@gmail.com

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.