Беларуская школа ў Каме: ад шанцаў да права на адукацыю

(2010-2011)

Праект «Беларуская школа ў Каме: ад шанцаў да права на адукацыю»
раэлізаваўся ў 2010-2011 гг. у межах праграмы «ЕЎРАПЕЙЦЫ ЗА МІР» фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Асноўнай мэтай праекта было даследаванне пытання доступу да адукацыі ў пасляваенны перыяд для розных груп моладзі у Германіі і Беларусі.

Праект рэалізаваўся сумесна Народным універсітэтам г. Кама і Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. У рэалізацыі праекта таксама прынялі ўдзел вучні і настаўнікі гімназіі імя Роберта Шумана г. Кама і СШ № 1 г. Навагрудка.

Праект «Беларуская школа ў Каме: ад шанцаў да права на адукацыю» быў накіраваны на азнаямленне з магчымасцямі атрымання адукацыі ў пасляваенны час ў Германіі і Беларусі. Асаблівую ўвагу школьнікі з Кама і Навагрудка надавалі вывучэнню адукацыйных магчымасцяў, што мелі дзеці беларускіх эмігрантаў у вёсцы Міхельсдорф ля Кама. Менавіта там і існавала пэўны час Беларуская гімназія імя Янкі Купалы. Удзельнікі праекта праводзілі даследванні, размаўлялі са сведкамі таго часу, абменьваліся вынікамі сваёй працы праз Інтэрнэт, а таксама падчас двух сустрэч, якія адбыліся ў кастрычніку 2010 г. ў Навагрудку і ў сакавіку 2011 г. у Каме.

Акрамя таго, у межах праекта беларускія і нямецкія школьнікі знаёміліся з развіццём права на адукацыю ў Еўропе, а таксама ў абедзвюх краінах, якія ўдзельнічалі у праекце, абмяркоўвалі праблему права атрымання адукацыі на сваёй роднай мове, высвятлялі, ці даюць сучасныя сістэмы адукацыі ў Беларусі і Германіі роўныя правы на атрыманне адукацыі для ўсіх груп насельніцтва.

25 сакавіка 2011 г. у г. Каме адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай тэме праекта. А у лістападзе 2011 г. госці з Кама зноў завіталі ў Навагрудак, каб паўдзельнічаць у адкрыцці выставы «Беларуская школа ў Каме», а таксама ў семінары «Міжнароднае супрацоўніцтва ў адукацыі», у ходзе якога былі падведзеныя вынікі сумеснага беларуска-нямецкага праекта, а таксама абмеркаваныя магчымыя напрамкі супрацоўніцтва ў будучыні.

Падчас праекта быў падрыхтаваны відэафільм, прысвечаны візіту беларускіх школьнікаў у г. Кам і адкрыццю выставы. Пазнаёміцца з кароткай версіяй фільма можна тут.

Кантактная асоба

Глава Прадстаўніцтва

Галіна Верамейчык

+375(17) 207 98 35
veramejchyk@dvv-international.by

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.