Адукацыя адчыняе дзверы


Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» з’яўляецца працягам дзейнасці арганізацыі-партнёра Прадстаўніцтва, Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя праекты», у рамках праекта «Адукацыя дарослых для прафесіяналізацыі і рэсацыялізацыі ў папраўчых установах» (2010-2013 гг.), а таксама міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пашырэнне доступу да адукацыі ва установах крымінальна-выканаўчай сістэмы», якая праводзілася 29-30 лістапада 2012 г. у г. Гомель.

Праект робіць унёсак у гуманізацыю сістэмы папраўчых устаноў Рэспублікі Беларусь і прасоўванне адукацыі як фундаментальнага права чалавека. Яго канцэпцыя распрацавана ў рамках тэматычнай праграмы Еўрапейскага саюза «Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і праў чалавека». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ у супрацоўніцтве з ГАГА «Сацыяльныя праекты» і Упраўленнем Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Экспертную і арганізацыйную падтрымку пры рэалізацыі асобных кампанентаў аказваюць спецыялісты Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Праект «Адукацыя адчыняе дзверы» рэалізуецца на тэрыторыі г. Гомеля і Гомельскай вобласці на працягу 2015-2017 гадоў.

Яго асноўная задача – умацаванне патэнцыялу пенітэнцыярнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у пытаннях гуманізацыі папраўчых устаноў і сацыялізацыі асуджаных за кошт адукацыі.

Мэтавыя групы праекта:

  • Каля 500 жанчын і мужчын з 6 папраўчых устаноў Гомельскай вобласці;
  • Каля 20 спецыялістаў папраўчых устаноў і Дэпартамента выканання пакаранняў;
  • Каля 70 спецыялістаў і экспертаў сферы выканання пакаранняў.

Праект уключае ў сябе 3 асноўныя кампаненты:

  1. Стварэнне сеткі папраўчых устаноў, якія прапануюць навучальныя курсы для асуджаных пры падтрымцы сацыяльных партнёраў;
  2. Пашырэнне доступу да адукацыі для асуджаных Гомельскай вобласці;
  3. Прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі права на адукацыю і гуманізацыі папраўчай сістэмы.

Дадзеныя кампаненты праекта будуць рэалізоўвацца за кошт наступных мерапрыемстваў:

  1. Стартавы семінар для прадстаўнікоў папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама іх сацыяльных партнёраў.
  2. Стартавае даследаванне (збор дадзеных аб даступнасці навучальных праграм і рэсурсах для развіцця адукацыі ў месцах пазбаўлення волі, заканадаўстве і нарматыўных дакументах, патрэбах у навучанні асоб, якія адбываюць пакаранне, а таксама адносіны асуджаных і персаналу папраўчых устаноў да навучання на працягу ўсяго жыцця).
  3. Распрацоўка і правядзенне чатырохмодульнага навучальнага курса для спецыялістаў папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці па тэмах: «Адукацыя ў кантэксце канцэпцыі правоў чалавека», «Уводзіны ў тэорыю і практыку адукацыі дарослых», «Праектны менеджмент», «Стратэгіі супрацоўніцтва».
  4. Правядзенне адкрытага конкурсу міні-праектаў сярод папраўчых устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама рэалізацыя 6 ініцыятыў з мэтай прасоўвання права на адукацыю і ўкаранення сучасных падыходаў у працы з асуджанымі.
  5. Навучальныя візіты прадстаўнікоў крымінальна-папраўчай сістэмы і іх сацыяльных партнёраў для азнаямлення з сістэмай выканання пакаранняў і працай папраўчых устаноў Германіі і Украіны.
  6. Распрацоўка рэкамендацый па развіцці адукацыі ў пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь.
  7. Падрыхтоўка выніковай справаздачы з мэтай вывучэння змены адносінаў асуджаных і спецыялістаў папраўчых устаноў да праблемы навучання на працягу ўсяго жыцця.
  8. Міжнародная канферэнцыя і публікацыя зборніка матэрыялаў з вынікамі стартавага даследавання і выніковай справаздачай.

Спіс міні-праектаў, падтрыманых у рамках праекта "Адукацыя адчыняе дзверы" у Гомельскай вобласці на працягу 2016-2017 гг. (RU) 

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.