З прыняццем абласных стратэгій устойлівага развіцця на перыяд 2016-2025 Рэспубліка Беларусь зрабіла важны крок на шляху да ўкаранення прынцыпаў ўстойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні. Да фактараў, якія забяспечваюць паспяховую рэалізацыю гэтых стратэгій, адносяць таксама змену існуючых адукацыйных практык і распаўсюджванне ідэй навучання на працягу ўсяго жыцця. Спрыяць гэтаму можа ўкараненне канцэпцыі «горада / рэгіёна, які навучаецца», якая прадугледжвае:
- пашырэнне міжсектарнага супрацоўніцтва ў адукацыйных мэтах і ўцягванне мясцовых гульцоў (устаноў адукацыі, прадпрыемстваў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, устаноў культуры і сацабароны) у вызначэнне адукацыйных прыярытэтаў;
- арыентацыя на патрэбы мясцовых жыхароў, супольнасцяў, асобных арганізацый і тэрыторый, а таксама інтэграцыя адукацыі і навучання ва ўсе працэсы на лакальным узроўні;
- дасягненне сінэргетычнага эфекту праз сумеснае выкарыстанне даступных рэсурсаў.
Для ўкаранення і папулярызацыі дадзенай канцэпцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была распрацавана праграма «Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі». Яе мэта – садзейнічанне рэалізацыі абласных стратэгій устойлівага развіцця на 2016-2025 гады пры дапамозе развіцця міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама прасоўвання ідэй крэатыўнай эканомікі і канцэпцыі «горад, які навучаецца».
Праграма прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• папулярызацыя канцэпцыі «горад, які навучаецца» і ідэй крэатыўнай эканомікі сярод прадстаўнікоў мясцовай улады, устаноў адукацыі, бізнесу і грамадзянскай супольнасці;
• павышэнне кампетэнцый прадстаўнікоў адукацыйных устаноў і малога бізнэсу, зацікаўленых у распрацоўцы інавацыйных прадуктаў / паслуг / стратэгій, а таксама ўцягванне іх у рэалізацыю абласных стратэгій устойлівага развіцця;
• умацаванне міжсектарнага супрацоўніцтва з мэтай ўстойлівага развіцця гарадоў на аснове ідэй «горад, які навучаецца» і «крэатыўная эканоміка».
Мэтавыя групы:
- спецыялісты сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі дарослых (дзяржустаноў, няўрадавых арганізацый, прыватных трэнінгавых цэнтраў);
- прадпрымальнікі, прадстаўнікі малога бізнэсу, зацікаўленыя ў развіцці крэатыўнай эканомікі;
- прадстаўнікі мясцовай улады.
Тэрыторыя дзейнасці: г. Гомель, г. Віцебск, г. Мінск
Тэрмін рэалізацыі: май 2017 – снежань 2018
Галоўны выканаўца: DVV International (Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў); на тэрыторыі РБ – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ.
Партнёры:
- Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы;
- Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвенцыі».
Асноўныя кампаненты праграмы:
- 2 круглых стала ў пілотных рэгіёнах (Віцебск, Гомель),
- Канферэнцыя "Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі" (Мінск),
- 2 двухдзённых трэнінга для прадстаўнікоў адукацыйных / бізнэс-арганізацый і няўрадавых арганізацый на тэму " Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі",
- конкурс на рэалізацыю стартапаў ў галіне "крэатыўнай эканомікі" у 2-х пілотных гарадах (Віцебск, Гомель),
- рэалізацыя 4 стартапаў у пілотных рэгіёнах (Віцебск, Гомель),
- заключны форум "Горад, які навучаецца для крэатыўнай эканомікі, і ўстойлівае развіццё".
Запланаваныя ў праграме мерапрыемствы грунтуюцца на трох прынцыпах:
1. азнаямленне ўсіх удзельнікаў з прыярытэтамі і мэтамі абласных стратэгій устойлівага развіцця,
2. прыўнясенне новых ідэй і падыходаў у практыку работы мясцовых арганізацый,
3. стварэнне міжсектарных каманд і рабочых груп для ўдзелу ў праекце і сумесная распрацоўка ідэй / праграм / праектаў.
Такім чынам праграма заклікана садзейнічаць рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, адным з палажэнняў якой з'яўляецца «пераход да высокатэхналагічнай эканомікі, заснаванай на ведах і інавацыях».