Абвешчаны конкурс адукацыйных міні-праектаў

Прадстаўніцтва у межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» абвяшчае конкурс 12 сацыяльна значных адукацыйных міні-праектаў.

МЭТЫ КОНКУРСУ:

- пашырэнне доступу да паслуг нефармальнай (дадатковай) і грамадзянскай адукацыі сярод дарослых жыхароў сельскіх і аддаленых рэгіёнаў, людзей у складанай жыццёвай сітуацыі, з недастаткова высокім узроўнем фармальнай адукацыі і / або нізкім прыбыткам, прадстаўнікоў іншых неабароненых катэгорый насельніцтва – з мэтай спрыяць паляпшэнню якасці і ўзроўню іх жыцця;

- павелічэнне колькасці грамадскіх арганізацый / ініцыятыў, якія прадстаўляюць паслугі ў сферы нефармальнай (дадатковай) і грамадзянскай адукацыі для розных груп насельніцтва ў беларускіх рэгіёнах.

ЗАЯЎНІКАМІ ПА МІНІ-ПРАЕКТАХ могуць выступаць мясцовыя ці рэгіянальныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, міжнародныя і рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, якія дзейнічаюць на рэгіянальным і мясцовым узроўні. Арганізацыі-заяўнікі павінны быць зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, мець статус юрыдычнай асобы і асобны дабрачынны разліковы рахунак.

Партнёрамі па праекце могуць з'яўляцца прадстаўнікі розных структур (грамадскіх арганізацый, мясцовых органаў улады, адукацыйных і сацыяльных устаноў).

МАГЧЫМЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ КІРУНКІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ:

1. развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;

2. ўдзел у жыцці мясцовых супольнасцяў;

3. самаарганізацыя для вырашэння агульных праблем;

4. прававая пісьменнасць;

5. прадпрымальніцтва і самазанятасць;

6. інклюзія людзей у складанай жыццёвай сітуацыі і з уразлівых груп насельніцтва;

7. беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і інш.

ПРАЦЯГЛАСЬЦЬ РЭАЛІЗАЦЫІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ: не менш за 6 і не больш за 12 месяцаў.

РАЗМЕР МАГЧЫМАГА ФІНАНСАВАННЯ ад 9 000 да 12 000 еўра (у залежнасці ад аб'ёму дзейнасці).

Пра вынікі конкурсу міні-праектаў заяўнікі будуць апавешчаныя ў перыяд з 1 па 5 чэрвеня 2017 года.

 

З пытаннямі і па папярэдняй кансультацыяй можна звярнуцца ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (ФРГ) у РБ па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 , (029) 257 43 97.

КОНТАКТНЫЕ ЛИЦА: Инна Кравчонок (менеджер проекта), Пристром Наталья (помощник менеджера проекта).

 ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ МІНІ-ПРАЕКТАЎ НЕАБХОДНА:

• ўважліва азнаёміцца ​​з Палажэннем пра конкурс па спасылцы;

• запоўніць форму заяўкі на рускай або беларускай мове (анкету праектнай заяўкі і дадатак з фінансавым планам можна спампаваць па спасылцы альбо запытаць па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by);

• накіраваць праектную заяўку ў электронным выглядзе на адрас pristrom@dvv-international.by з пазнакай «Конкурс міні-праектаў» не пазней за 20 мая 2017 года.

Пра вынікі конкурсу міні-праектаў заяўнікі будуць праінфармаваны ў перыяд з 1 па 5 чэрвеня 2017 года.

З пытаннямі і за папярэдняй кансультацыяй можна звярнуцца ў Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97, (029) 257 43 97.

КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ: Прыстром Наталля (асістэнт менеджэра праекта), Іна Краўчонак (менеджэр праекта).

ПРА ПРАЕКТ:

Праект «Вучыцца, каб дзейнічаць» накіраваны на:

• развіццё сферы дадатковай адукацыі праз умацаванне патэнцыялу арганізацый дадатковай адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый і мясцовых ініцыятыў у пашырэнні спектра паслуг у сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі для жыхароў рэгіёнаў і сельскай мясцовасці;

• каардынацыю і ўмацаванне міжведамаснага супрацоўніцтва на мясцовым і нацыянальным узроўнях.

Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) і Народным універсітэтам г.Кам (Баварыя, Германія).

Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця BMZ).

 

 

 

 

 

Cookie-Settings
ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.