Курсы манікюру і візажу арганізаваны для асуджаных жаночай папраўчай калоніі ў Гомелі

У Гомелі на базе папраўчай калоніі №4 распачаўся пілотны праект, у рамках якога асуджаныя змогуць асвоіць спецыяльнасць майстра па манікюры і візажу. У першую вучэбную групу ўвайшло 6 жанчын, якія будуць вучыцца на працягу 5 месяцаў.

Група была сфарміравана на конкурснай аснове: абавязковай умовай адбору былі высокая матывацыя, стан здароўя, наяўнасць санкніжкі і магчымасць працаваць па спецыяльнасці ў будучыні.

Праграма курса ўключае ў сябе тэарэтычныя і практычныя заняткі. Навучанне будзе праводзіцца выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання, а таксама гомельскімі спецыялістамі па візажу і манікюры. Тыя, хто паспяхова прайшлi навучанне, атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору, якое пасля дазволіць жанчынам ўладкавацца на працу або адкрыць сваю справу.

Спецыяльна для арганізацыі заняткаў было абсталявана асобнае памяшканне і закуплены неабходны інвентар са сродкаў праекта «Адукацыя адчыняе дзверы», які рэалізуецца Прадстаўніцтвам DVV International сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Сацыяльныя праекты» і ўпраўленнем Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па Гомельскай вобласці ў рамках тэматычнай праграмы Еўрапейскага саюза «Еўрапейскі інструмент садзейнічання дэмакратыі і правам чалавека».

Калі эксперымент стане  паспяховым, такую ​​мадэль навучання могуць узяць на ўзбраенне і ў іншых папраўчых установах Беларусі.

ВЫ ПАКІДАЕЦЕ САЙТ DVV INTERNATIONAL
Важная заўвага: калі вы пройдзеце па гэтай спасылцы, вы пакінеце сайт DVV International. DVV International не валодае правамі на вэбсайты трэціх асоб, даступныя па спасылках, і не нясе адказнасці за іх змест. DVV International не мае ніякага ўплыву на тое, якія персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца на гэтым сайце. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў дэкларацыі пра абарону дадзеных правайдара на вонкавым вэбсайце.