Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochshul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА “Гісторыка” аб’яўляе старт конкурсу “За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольніцтва”.
Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Конкурсы па гісторыі Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект рэалізуецца DVV International і Фондам ім. Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY i мясцовымі арганізацыямі ў краінах-удзельніцах.
МЭТЫ КОНКУРСУ: стымуляванне вывучэння гісторыі праз даследчую і праектную дзейнасць, спрыянне развіццю мясцовага краязнаўства, вывучэнню сямейнай гісторыі і яе ўзаемасувязі з працэсамі і з’явамі, якія адбываюцца ў мясцовым супольніцтве і краіне, атрыманне ўдзельнікамі навыкаў працы з метадам “вусная гісторыя” і фотадакументамі.
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ:
- На конкурс прымаюцца даследчыя працы моладзі ва ўзросце 15-25 гадоў.
Удзел у конкурсе могуць прымаць: старшакласнікі, студэнты розных навучальных устаноў, маладыя спецыялісты, маладыя актывісты НДА, моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый і г.д.
- Вітаецца наяўнасць у ўдзельнікаў конкурсу куратара (настаўніка, т’ютара).
Куратарамі могуць быць: школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку ўстаноў дадатковай адукацыі), актывісты грамадскіх аб’яднанняў і іншых недзяржаўных арганізацый (НДА), лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк і г.д.
Куратары садзейнічаюць распаўсюджванню інфармацыі пра правядзенне конкурсу сярод патэнцыяльных удзельнікаў; аказваюць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай працы.
ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ:
Конкурс праводзіцца з 20 снежня 2017 г. да 5 мая 2018 г. Працы, дасланыя пасля 5 мая 2018 г., не будуць разгледжаны.
Вынікі конкурсу будуць прадстаўлены пасля 20 чэрвеня 2018 г. на сайтах dvv-international.org.ua/belarus і historica.by.
ТЭМАТЫЧНАЕ ПОЛЕ КОНКУРСУ
У рамках конкурсу прапануем звярнуць увагу на малавывучаныя старонкі гісторыі Беларусі савецкага перыяду другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991 гг.) і на аснове працы з фатаграфіяй/ямі з сямейнага архіва і іх аналізу, інтэрв'ю (гутаркі) са сведкамі падзей і з'яў, адлюстраваных на фатаграфіі(ях), падрыхтаваць даследчую працу, прысвечаную пытанням узаемасувязі паміж гісторыяй асобы, сям'і і працэсамі і з'явамі, якія адбываюцца ў мясцовым супольніцтве і краіне ў цэлым.
З магчымымі тэмамі для даследавання ў рамках конкурсных прац можна азнаёміцца ў Конкурсным Палажэнні.
КОНКУРСНАЯ ПРАЦА
Конкурсныя працы падаюцца толькі ў электронным выглядзе на адрас pazakadram@gmail.com з абавязковай пазнакай “Конкурсная праца”. З патрабаваннямі да афармлення конкурсных прац можна азнаёміцца ў Конкурсным Палажэнні.
АДБОР ПЕРАМОЖЦАЎ
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць: гісторыкі, фатографы, журналісты, а таксама арганізатары. Конкурсныя працы будуць ацэньвацца згодна з ўзроставымі катэгорыямі удзельнікаў.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы. Лепшыя працы будуць прадстаўлены на спецыяльнай цырымоніі ўзнагароджання ў Мінску летам 2018 г.
Апроч таго, арганізатары прадугледжваюць узнагароду “лепшых з лепшых” магчымасцю ўдзелу ў міжнародным гістарычным моладзевым лагеры, які пройдзе ў Берліне восенню 2018 г.
Усе ўдзельнікі конкурсу і іх куратары атрымаюць спецыяльныя дыпломы ўдзелу.
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
З падрабязнай інфармацыяй пра конкурс можна азнаёміцца ўКонкурсным Палажэнні.
Пры неабходнасці дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
- па электроннай пошце pazakadram@gmail.com
- па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97 (Марына Малініна)
(029) 852 1318 (Кастусь Антановіч)