Адукацыя дарослых, нефармальная адукацыя і адукацыя на працягу ўсяго жыцця – унёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі

Праект рэалізоўваўся ў 2010-2011 гг. у межах Праграмы падтрымкі Беларусі (FpB) Прадстаўніцтвам, МГА «Адукацыя без межаў» і ГА «Фокус група» і спрыяў развіццю нефармальнай адукацыі ў Беларусі як важнага элемента дадатковай адукацыі дарослых. З аднаго боку, было праведзена навучанне супрацоўнікаў недзяржаўных устаноў адукацыі, былі распрацаваны сумесныя канцэпцыі ў межах адукацыі на працягу ўсяго жыцця. З іншага боку, быў наладжаны дыялог паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю па пытаннях нефармальнай адукацыі, ўзмоцнена ўвага дзяржавы да дадзенай тэматыкі. Для гэтага ў многіх гарадах краіны былі праведзены трэнінгі, форумы, а таксама фестываль нефармальнай адукацыі.

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі адбыўся 8 – 10 кастрычніка 2010 г. Яго галоўнай мэтай была дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей. Фестываль сабраў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Рау каля 250 прадстаўнікоў са 120грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і ўстановаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

Аб выніках Фестывалю чытайце тут.

Па наступных ссылках Вы знойдзеце: фатаграфіі з Фестывалю, а таксама відэаролік Фестывалю.

Кантактная асоба

Глава Прадстаўніцтва

Галіна Верамейчык

+375(17) 207 98 35
veramejchyk@dvv-international.by

Кантактная асоба

Глава Прадстаўніцтва

Галіна Верамейчык

+375(17) 207 98 35
veramejchyk@dvv-international.by

Cookie-Settings
YOU ARE LEAVING DVV INTERNATIONAL
Important notice: If you click on this link, you will leave the websites of DVV International. DVV International is not responsible for the content of third party websites that can be accessed through links. DVV International has no influence as to which personal data of yours is accessed and/or processed on those sites. For more information, please review the privacy policy of the external website provider.